Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
коня ". Аляксейкі Стайк. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ХО'ДУ (ЦЯТУ). Уцякаць. Трэда даваць адгэтпуль ходу: ніякаго заробку тут німа. Аўсто Стайк. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ХРАПАКА'. Моцна спаць. На Вялікдзень цэлу ноч ні спала, у цэрківі была. А прыгала, паснедалі, з 'елі свянцонае - цэлы дзень храпака давала. Хрышчонавічы Квас. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ЧО'СУ. Сварыцца. Сказала дачцэ посуду памыць, аяна з дзецьмі пробегала да вечара, ніц ні зрабіла. Дала я ёй чосу. Алынаніца Квас. ДАВО'ДЗЩЬ ДА БЕ'ЛАГО КАЛЕ НИЯ. Моцна раззлаваць. Цяперашнія дзеці такія нялюцкія. Цяхнічкаю раблю ў школі, то кожан дзет да белого калення даводзяць. Яглевічы Ягл. ДАВО'ДЗЩЬ (ДАВЕ'СЩ) ДА ЛА'ДУ (ДА ТО'ЛКУ). Упарадкаваць, закончыць пачатае. Пачаў дзесяць работ i не давёу да ладу ні одной. Альшаніца Квас. ДАВО'ДЗЩЬ (ДАВЕ'СЩ) ДА СЛЁЗ. Моцна крыўдзіць. Якучэпіцца за што: i тоя яму ні так, i гэто - часто i густо даводзіць да слёз. Лазаўцы Міл. ДАГАРЫ' ДНОМ ПЕРАВЯРНУ'ЦЬ. Зрабіць беспарадак. Пакінула адных дзяцей у хаці, то ўсё дагары дном перавярнулі. Бусяж Міл. ДА ДВУХ HI ГАВАРЫ'. Пра ўспыльчывага чалавека. Ён такі запанчлівы, з ім да двух ні гавары. Яму пасварыцца, як запалка запаліць. г.Косава. Запанчлівы - запальчывы. ДА ДНА. Цалкам, поўнасцю, Госцейкі, за здароўе молодых першую чарку вып 'ем да дна! г.Івацэвічы. ДА ДУШЫ'. Вельмі падабацца. Сын ажаніўся, нявестка мне да душы: i есці зварыць, i ў хаці прыбярэ усёўмея. Стайкі Стайк. ДАЖЫВА'ЦЬ ВЕ КУ. Жыць апошнія дні. Захварэў мощно свёкар, веку дажывая. г.Косава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

белаго, даваць, давесщ, даводзщь, дажываць, перавярнуць, толку
41 👁
 ◀  / 310  ▶