Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
Пайшоў у суседняе сяло на музыкі, гогалём там хадзіў. То далі па зубах, боляй ні пойдзя. Галенчыцы Ягл. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ПА РУКАХ. Адбіць ахвоту. Так дзіця стараласё, вершыка вучыло, ад зубоў адлятало. Прышла ca школы, кажа: "Настаўніца тройку паставіла, больш так вучыць ні буду ". Дала дзіцяці na руках, усю ахвоту да вучобы адбіла. Скураты Квас. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ПАТА'ЧКУ. Патураць. Дзіцяці ніколі ні давай патачкі, хай привыкая слухаць старэйшых. Заполле Кос. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ПА ША'ПЦЫ (ПА ШЫ'1). Прагнаць. Думоў, век начальніком будзя, усё яму людзі рабіцімуць за так. Э, не, прышлі граматнейшыя заяго, пасля інсцітута. Далі па шапцы ды ідзі з віламі ў колхоз. Алынаніца Квас. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ПРЫКУРЫ'ЦЬ. Сварыцца, ушчуваць. Цясляры называюцца, да паўдня одну дзеравінку прыпусцілі. Прышоў брьігадзір, то даў ім прыкурыць. Хадакі Жытл. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ПЫ'ТЛЮ. Распякаць. Пастух заснуў каля кароў, a яны ўсе ў шкоду, у канюшыну. То агроном даўяму пытлю. Заполле Кос. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) РАДЫ. Спраўляцца. Гэдак зараслі картоплі, што страх. Нічого, далі рады, апалолі. Нездарма кажуць: вочы баяцца, а рукі робяць. Хрышчонавічы Квас. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) У КО'СЩ. Модна лаяць, сварыцца, крычаць. Бацько зрабіў лыжы, паехоўя на горку - зламаў адну. То dani мне ў косці. Алынаніца Квас. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) У НОС. Непрыемна пахнуць. Свінарніка зрабілі за сяломуполі. Паверня вецяр на сяло - дасць у нос, то дыхаць німа чым. Апыпаніца Квас. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) У ХАМУ'Т. Адсіупіцца. Хваліўся, што сваім канем тры кубы дзерава павязе. А паклалі - ды даў у хамут. Крычыць: "Буду я вам рваць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даваць, косщ, патачку
47 👁
 ◀  / 310  ▶