ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) КАРБУ'НЦОЎ. Сварыцца. Дала карбунцоў шафёру, шчо ні схацеў мне, старой, спыніцца ля хаты. Заполле Кос. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) КО'ЗЫР У РУ'КІ. Аддаць перавагу. Ты надто много крыцікуеш начальство. Яны на цябе даўно зуб маюць. Не ni, не давай ім козыр у рукі, а то звольняць. Боркі Люб. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) КРУГАЛЯ'. Ісці акружной дарогай. Кладку паводка знясла, прышлося кругаля даваць, натамілася ісці па гэтой росквасі. Хрышчонавічы Квас. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ЛАТАТЫ'. Уцякаць. Дзецьмі былі. Пайшлі ў заклад, хто вечаром ні пабаіцца пайсці на могліцы. А яны далёко былі ад сяла, ля лесу. Зайгті, вецер падзьмуу - ручнікі на крыжы як затрапяталіся, ну, то i далі мы лататы, ано ў с яле дух перавялі. Алыпаніца Квас. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ЛЕ'ЙЦЫ Ў РУ'КІ. Кіраваць. Жонцы лейцы ў рукі ні давай, бо будзяш чыгуны шараваць. Гічыцы Ягл. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) МА'ХУ. Памыляцца. Узялася ткаць, бачу, дала трохі маху: прапусціла нітку ў адно вочко, як накідалаў бердо. Бялавічы Кос. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) НА ЛА'ПУ. Падкупіць. Як хочаш, каб вылячылі дактара, то трэба на лапу даваць, а так будзяш без толку ляжаць у гэтай больніцы. г.Івацэвічы ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ПАД ЗАД КАЛЕ НОМ. Выганяць. Рабіў лясніком, то ні глядзеў лесу, а глядзеў, каб хто бутылку за дрова паставіў. Цярпелі, бо камуніст, а пасля далі пад зад каленом ды ідзі пад холеру. Альба Квас. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ПАД ХВОСТ. Караць. Хочаш, каб толк з сына быў, часцей пад хвост давай. г.Косава. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ПА ЗУБАХ (ПА МАЗГАВЕ'ШЦЫ, ПА ШЫ'1, ПА РЭ'БРАХ). Набіць
Дадатковыя словы
даваць, мазгавешцы, рэбрах
53 👁