Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ВО ЛЮ РУКА М. 1. Біцца. Ты каб волю рукам не даваў: сінякі з жонкі ні злазяць. Жамайдзякі Міл. 2. Абдымаць. Ці гэто было даўней так, каб хлопяц з першаго вечара ды волю рукам даваў? Бялавічы Кос. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ВО ЛЮ ЯЗЫКУ'. Гаварыць, не кантралюючы сябе. Бабы як дадуць волю языку, то паўспамінаюць, што было i чаго ні было. Рацкевічы Міл. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ДЗЁ'РУ (ДРА ЛА, ДРАПАКА). Уцякаць. Памятаю, мальімі пайшлі па валошкі ў жыто. Баба Марыля напалохала, шчо ў жыці русалкі водзяцца. Рвем квяткі, a нешчо як зашалясціць, то такого далі драла, аж пыл курэў. Алыданіца Квас. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ДУ'БА. Памерці. Мало ён i пажыў пасля цюрмы. Прышоў, а недзі проз год даў дуба. Злыдзянь быў, а ні чалавек. Гошчава Стайк. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ДУ ЛЮ ПАД НОС. Не даць нічога, адмовіць. Дулю табе пад нос, а ні прыданае: трэба было сядзець за кроснамі, а ты па вечарках бегала. Скураты Квас. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ДУ'ХУ. Біць. Я яму дам духу за тоя, шчо цябе гэдак падмануў. Алынаніца Квас. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ЖА'РУ. 3 ахвотаю працаваць. Прышлі на поле, а бульба вытрасяна. Як узяліся - далі жару: да паўдня пазбіралі. Ёдчыкі Квас. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ЗДА'ЧЫ. Адплачваць тым самым. Хлопяц мой меншы ано пайдзе да дзяцей, ужэ бяжыць дахаты жаліцца: набілі яго. Раз заступілася, другі, а пасля кажу: "Давай здачы, колькі будзяш бегаць па маму ". Усё, па той раз больш ні клікоў мяне. г.Косава. ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ЗНАЦЬ. Паведамляць. Паехоў сын на цаліну i ўжэ во колькі гадоў i пісьма німа. Каб хоць даў знаць npa сябе, больш мне ніц ні трэба, абы жывы бьіў Алынаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даваць, дзёру
44 👁
 ◀  / 310  ▶