Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ДАХО'ДЗІЦЬ (ДАЙСЦІ) ДА ПА'МЯЦІ. Апрытомнець, ачуцца. Пасля аварыі два тьідні ўрэанімацыі ляжаў, нарэшці дайшоў да памяці. г.Івацэвічы. ДАХО'ДЗІЦЬ (ДАЙСЦГ) ДА РО'ЗУМУ. Разумець. Бачу, яны адна без адной жыць ні могуць, усё разом ды разом. Нядаўно да розуму дайшло: яны ж свае. Грыўда Міл. ДА'ЦЦА Ў ЗНА'КІ. Даняць, дапячы. Купіў каня ў косаўскаго мешчаніна. А той конь заценлівы, даўся ён мнеўзнакі. Ледзьве прадаў другому такому даверліваму Мікалаю. Заполле Кос. ДАЦЬ КУ'ХТАЛЯ. Стукнуць, набіць. Пакіну дзяцей дома адных, то старэйшы дасць кухталя малому, а сам бяжыць на рэчку. Грыўда Міл. ДАЦЬ МАРЦЫПА'НОУ. Пачаставаць адмысловай, вельмі смачнай ежай. Не хочаш капусту есці, то, можа, скажаш табе марцыпаноў даць? Альшаніца Квас. ДАЦЬ MA'ХУ Памыліцца. Эх, i даў я маху: прамаргаў, як са'мо грыбы пайшлі. Квасевічы К вас.. ДАЦЬ НА АРЭ'ХІ. Набіць. Hi будзяш слухаць, дам на арэхі. Заполле Кос. ДАЦЬ НА ЛА'ПУ. Даць хабар. Надумоў будавацца. Пайшоў пытаць пляца ў гарсавет. Пакуль на лапу ні даў, нічого выхадзіць ні мог. г.Івацэвічы. ДАЦЬ МЁ'ДУ. Уджаліць. Пчала мёду дала, аж рука апухла. Алыпаніца Квас. ДАЦЬ НЫРЦА'. Спатыкнуцца, паляцець уніз галавою. От я сёні нырца даў: зачапіўся за корч да носом у мох. Альшаніца Квас. ДАЦЬ ПА РУКА'Х. Накрычаць, адбіць ахвоту да працы. Трэба ўмець з дзецьмі. Часом, словом можно так даць па руках, што нічого рабіць ні схочуць. Бялавічы Кос. ДАЦЬ ПА ХВАСЦЕ'. Зняць з работы. Зваршчыком рабіў мой сусед. Усе просяць зварыць то тоя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

maху, даходзіць, дацца, марцыпаноу, само
44 👁
 ◀  / 310  ▶