коня". Аляксейкі Стайк.
ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ХО'ДУ (ЦЯ'ГУ). Уцякаць. Трэба даваць адгэтуль ходу: ніякаго заробку тут німа. Аўсто Стайк.
ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ХРАПАКА'. Моцна спаць. На Вялікдзень цэлу ноч ні спала, у цэрківі была. А прышла, паснедалі, з'елі свянцонае – цэлы дзень храпака давала. Хрышчонавічы Квас.
ДАВА'ЦЬ (ДАЦЬ) ЧО'СУ. Сварыцца. Сказала дачцэ пасуду памыць, а яна з дзецьмі прабегала да вечара, ніц ні зрабіла. Дала я ёй чосу. Альшаніца Квас.
ДАВО'ДЗІЦЬ ДА БЕ'ЛАГО КАЛЕ'ННЯ. Моцна раззлаваць. Цяперашнія дзеці такія нялюцкія. Цяхнічкаю раблю ў школі, то кожан дзень да белого калення даводзяць. Яглевічы Ягл.
ДАВО'ДЗІЦЬ (ДАВЕ'СЦІ) ДА ЛА'ДУ (ДА ТО'ЛКУ). Упарадкаваць, закончыць пачатае. Пачаў дзесяць работ і не давёў да ладу ні адной. Альшаніца Квас.
ДАВО'ДЗІЦЬ (ДАВЕ'СЦІ) ДА СЛЁЗ. Моцна крыўдзіць. Як учэпіцца за што: і тоя яму ні так, і гэто – часто і густо даводзіць да слёз. Лазаўцы Міл.
ДАГАРЫ' ДНОМ ПЕРАВЯРНУ'ЦЬ. Зрабіць беспарадак. Пакінула адных дзяцей у хаці, то ўсё дагары дном перавярнулі. Бусяж Міл.
ДА ДВУХ НІ ГАВАРЫ'. Пра ўспыльчывага чалавека. Ён такі запанчлівы, з ім да двух ні гавары. Яму пасварыцца, як запалка запаліць. г.Косава. Запанчлівы – запальчывы.
ДА ДНА. Цалкам, поўнасцю, Госцейкі, за здароўе маладых першую чарку вып'ем да дна! г.Івацэвічы.
ДА ДУШЫ'. Вельмі падабацца. Сын ажаніўся, нявестка мне да душы: і есці зварыць, і ў хаці прыбярэ – усё ўмея. Стайкі Стайк.
ДАЖЫВА'ЦЬ ВЕ'КУ. Жыць апошнія дні. Захварэў моцно свёкар, веку дажывая. г.Косава.
120 👁