зы. г.Івацэвічы. З КАНЦА Ў КАНЕЦ. Паўсюль. Даўней жаніліся, радзіліся - пагалоска па сяле ішла з канца ў канец. Людзі весяліліся, радаваліся. А зараз ано і чуяш: той памёр, той памёр. Любішчыцы Люб. З КАПЫТОЎ. Упасці вобземлю. Як даў яму пад вухо, то той і паляцеў з капыто. Мілейкі Міл. З КРОКАЦІ. Многа, шмат. Ох, і завідная мая суседка, з крокаці ёй трэба. Каб прымела, то ўсё пахватала б. Альшаніца Квас. Крокаць - багна, прорва. З КУТА Ў КУТ. Туды-сюды. Як у нас кажуць пра бабскую работу: з кута ў кут - ды вечар тут. Пратаўчэшся цэлы дзень і работы твае ні відаць. Альшаніца Квас. ЗЛАВІЦЬ (ПАЙМАЦЬ) ДВУХ ЗАЙЦОЎ. Імкнуцца зрабіць дзве справы адначасова. Адразу двух зайцоў паймалі: на рабоці былі, а ў абед сено зграблі. Заполле Кос. ЗЛАВІЦЬ ЗА РУКУ. Схапіць злодзея. Пайшоў на поле, бачу: нехто капае мае картоплі. Ну, думаю, я цябе падпільную, злаўлю за руку. Дзве ночы сядзеў, але дапільнаваў. Андрэй Гарбылёў! Грошы прапівае, а есці хоча. Ну, то я яго добра высабачыў, больш ні палезя. Квасевічы Квас. ЗЛАЖЫЦЬ СМЕХ. Абсмяяць. Бач ты іх, злажылі са старого смех: зубы ўставіў. А што вы хочаця, каб я шчарбатым хадзіў? О, я яшчэ да Настусі ў сваты пайду. Воля Жытл. ЗЛАМАЦЬ ЯЗЫКА. Цяжка вымавіць. У нас кажуць Вацэвічы, ніхто ні кажа Івацэвічы. Бо гэто ано языка зламаць. Заполле Кос. З ЛЁГКАЮ ДУШОЮ. Не трывожачыся, не баючыся. З лёгкою душою магу паміраць: дзеці выраслі, свае сем'і маюць. Прыждаў не ано ўнукой, але і праўнукой. г.Косава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
123 👁