ЗЖЫВА'ЦЬ (ЗЖЫЦЬ) СА СВЕ'ТУ. Прыдзірацца, абвінавачваць без дастатковых падстаў. Свякроў са свету зжывая, німа сілы цярпець. Лічу дні, калі ў сваю хату перабярэмся. Альшаніца Квас.
З ЖЫВО'ГО ШКУ'РУ ЗДЗЕ'РЦІ. Мучыць, здзекавацца. Як ано война скончылася, то падаткамі замучвалі. А плаціць ні было чым, то гатоў былі з жывого шкуру здзерці. Заполле Кос.
З-ЗА ВУГЛА'. Спадцішка. Даўней людзі былі прасцейшыя, дабрэйшыя. А зараз кожны стараяцца цябе з-за вугла ўкусіць. Стайкі Стайк.
З-ЗА СВЕ'ТУ. Здалёк. З-за свету прывёз сабе жонку. I прыжылася, i па-нашаму гаварыць навучылася. Але ў сяле ўсе Рускаю называюць. Заполле Кос.
ЗІМО'Й I ЛЕ'ТОМ АДНЫ'М ЦВЕ'ТОМ. Хадзіць з дня ў дзень у адным i тым жа адзенні. Як я хадзіла ў школу, то форму насілі. I зімою i летом адным цветом усе былі. А зараз адзін перад адным уборамі хварсяць. Не так дзеці, як бацькі стараюцца. г.Косава.
ЗІМО'Й СНЕ'ГУ НI ВЫ'ПРАСІШ. Вельмі скупы чалавек. Мой сусед да таго скупы, што ў яго зімою снегу ні выпрасіш. Зроду нічого ні пазычыць. г.Івацэвічы.
З КАЛЕ'НА ВЫ'ЛАМАЦЬ. Набыць любым спосабам. Убачыла дачка ў падружкі дублёнку, настае, каб ёй купілі. З калена выламі, а дай ёй. А дзе тых грошай узяць? На дарозі ні валяюцца. Альшаніца Квас.
З КАЛЕ'НА НI ВЫЛАМІШ. Не мець магчымасці выканаць. Паляцеў старцяр у трактары. Дзе ні шукаў – нідзе німа. Нічого ні зробіш, з калена ні выламіш. Заполле Кос.
З КАНДАЧКА'. Абы-як (рабіць што-небудзь). Які чалавек – такая i работа. Прывык усё з кандачка рабіць. Скураты Квас.
З КАНЦА'МІ. Знікнуць, прапасці. Пайшоў мой сусед у армію, завязлі за свет, i з канцамі. А мацяры слё
127 👁