Не, мая жонка з другого цеста злепляна. г.Івацэвічы. ЗДУРЭЦЬ З ДУМЫ. Моцна перажываць. Забралі сына ў падводнікі, па поўгода пісям ні было. Гатоў была здурэць з думы. Міхнавічы Стайк. З ДУШОЮ. Старанна, з любоўю (працаваць). Усё трэба з душою рабіць, то і жыць весялей будзя. Любішчыцы Люб. З ДУШЫ ВЕРНЯ. Непрыемна, прыкра. Як пачнуць скакаць да спяваць у цілівізары, а голыя, як тыя чэрці. Ажні з душы верня. Выключаю, каб ні бачыць. Бялавічы Кос. ЗДЫМАЦЬ (ЗНЯЦЬ) ШАПКУ. Перападаць, кланяцца. Ні хочаш есці, як хочаш, жыві галоднаю. Я перад табою здымаць шапку ні буду. Альшаніца Квас. ЗЕМЛЮ ГРЫЗЦІ. Дабівацца, ажыццяўляць. Землю буду грызці, а вывучу дзяцей, каб ні пакутавалі ў гэтом калхозі. Хваціць, што я век прамучылася. Квасевічы Квас. З'ЕСЦІ ДУЛЮ. Нічога не атрымаць. Ні хочаш салёнікоў есці, то дулю з'еш. Альшаніца Квас. З'ЕСЦІ З ВАНТРОБАМІ. Беспадстаўна нападаць. Ні дае дыхаць брыгадзір: што ні зраблю, усё яму ні так, гатоў з вантробамі з'есці. Здэцца, і стараюся: во якія ладныя кармушкі цялятам зрабіў. Стайкі Стайк. З'ЕСЦІ НЕРВЫ. Знервавацца. Гомаз, аваднёў, слепакоў свет. Карову пакуль падаіла, то з'ела нервы: ніяк стаяць ні хацела. Бялавічы Кос. З'ЕСЦІ НІ АДЗІН ПУД СОЛІ. Добра ведаць адзін аднаго. Мы з Васілём ні адзін пуд солі з'елі: і ў арміі разом служылі, і за жанок сясцёр пабралі, і будавацца адзін аднаму памагалі. Не, лепшаго за яго на цэлом свеці чалавека німа. Яглевічы Ягл. З ЖЫВАТА КАЧАЦЦА. Захварэць. З'еў малака кіслаго, то паўдня з жывата качаўся. Мусіць, мне кіслае малако шкодзіць. Гошчава Стайк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
117 👁