Вацэвіч? З галавы ні выходзіць. Бялавічы Кос.
З ГАЛОДНАГА КРАЮ ПРЫЕХОЎ. Вельмі галодны. Пагнаў кароў, а торбу з абедом забыўся. Здаецца, і восянь, і дзень кароткі, а так есці захацеў. Вечаром еў, як з галоднаго краю прыехоў. Заполле Кос.
ЗГАРНУЦЬ РУКІ. Памерці. Бедны, пакуль згарнуў рукі, то намучыўся сам і жонку памучыў: параліч яго разбіў. г.Івацэвічы.
З ГЛУЗДУ З'ЕХАЦЬ. Здурнець. Ты што, з глузду з'ехоў? Чаго ты палез у такі холад купацца? Грыўда Міл.
З ГОЛЫМІ РУКАМІ. Без гасцінца, падарунка. У адведкі пайду, унучок нарадзіўся. Думаю, што купіць. З голымі рукамі ні пойдзяш. Гічыцы Ягл.
З ГОРОМ ПАПАЛАМ. Паціху, пераадольваючы цяжкасці, нягоды. Пытаясся, ці зруба паставіў? От, з гором папалам паставіў, сват помог. Альшаніца Квас.
ЗГУБІЦЬ ЗДАРОЎЕ. Захварэць. Згубіла здароўе на гэтой рабоці, у гарачом цаху. Заполле Кос.
З ДАРАГОЙ ДУШОЙ. З радасцю. З дарагой душою пазычыў бы табе грошай, але яшчэ пенсію не прыняслі. Быч Стайк.
З ДАРОГІ. Пасля вяртання. Не пайду на вечаркі. З дарогі, натаміўся, буду адпачываць. г.Косава.
З ДНЯ НА ДЗЕНЬ. Вось-вось, хутка. З дня на дзень сын павінян з арміі вярнуцца. Прыбіраюся, трэба будзя радню паклікаць. Скураты Квас.
З ДНЯ Ў ДЗЕНЬ. Кожны дзень. Перад пенсіяй з дня ў дзень на работу ў калхоз хаджу. Хочацца, каб большая была. Воля Жытл.
З ДОБРАГА ДЗІВА. Без дай прычыны, ні з таго ні з сяго. З доброго дзіва накінулася на мяне, як шуляк на курыцу. Размеркі Стайк.
З ДРУГОГО ЦЕСТА ЗЛЕПЛЯНЫ. Непадобны на іншых. Хоць і кажуць: муж і жана - адна сатана.
114 👁