ЗЛІЗАЦЬ СМЯТАНКУ. Пакарыстацца лепшым. Прывёз шабашнікоў прадсядацяль кароўніка будаваць. То яны сцены паставілі, злізалі смятанку, а мы канчалі ўжэ самы, за капейкі. Бялавічы Кос. ЗЛОСЦІ ПОЎНЫЯ КОСЦІ. Вельмі злы чалавек. У яе злосці поўныя косці: як пачне сварыцца, то аж слінаю пырская. Як тая хмара, пакуль усю воду ні выльля. Так і яна. Гошчава Стайк. ЗЛУПІЦЬ СЕМ ШКУР. Абабраць. Пастаўкамі пасля вайны замучвалі. Гатоў былі сем шкур злупіць. І ні глядзелі, што дзеці галодныя. Сенькавічы Падст. З МАЗАЛЯ. З працы сваіх рук (жыць). Век жыву з мазаля, зроду дарэмным ні пакарыстаўся. Альшаніца Квас. З МАТЫЛЯМІ НЕ ПАЛЯЦІШ. Пра непазбежнасць смерці. Забярэ смерць, з матылямі не паляціш. Заполле Кос. З МІНУТЫ НА МІНУТУ. Хутка. Ні трапяшчы так. Ні бойся, аўтобус з мінуты на мінуту прыдзя. г.Івацэвічы. ЗМОКНУЦЬ ДА РУБІНАЧКІ. Зусім прамокнуць. Такі вальнуў дождж, я змок да рубіначкі. Квасевічы Квас. Рубіначка – шво ў адзенні, рубец. ЗМОТВАЦЬ (ЗМАТАЦЬ) ВУДАЧКІ. Заканчваць справу. Канчайця ў карты іграць, змотвайця вудачкі і за работу – начальство едзя. г.Івацэвічы. З МУХАМІ Ў НОСІ. Капрызны чалавек. Яму цяжко дагадзіць, як ні старайся. Гэты чалавек з мухамі ў носі. Скураты Квас. ЗМЯНЯЦЬ (ЗМЯНІЦЬ) ГНЕЎ НА МІЛАСЦЬ. Перастаць злавацца; адпусціцца. Нешчо мая свякроў змяніла гнеў на міласць. Доўго ні хадзіла, а то прышла, унучку цукеркоў прынясла. Була Міл. З МЯСОМ. З куском матэрыі. Столькі напхаласё людзей у аўтобус, што нехто гузіка з мясом адарваў. г.Івацэвічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
107 👁