ЗМЯЯ ПАДКАЛОДНАЯ. Чалавек, які стараецца нашкодзіць спадцішка. Змяя падкалодная, як ты ні стараяшся ўкусіць спадціпка, ніц ні выходзіць. Хітрыкі твае табе боком вылязуць. г.Івацэвічы.
ЗНАЙСЦІ ВЯРОЎКУ НА ШЫЮ. Наклікаць на сябе бяду. Ідзеш красці сам і хлопца за сабою валчэш. Глядзі — вяроўку на шыю знойдзяш і сабе, і яму. Мілейкі Міл.
ЗНАЙСЦІ ГУЗА НА ГАЛАВУ. Хто не думае пра свае паводзіны, учынкі, той нарвецца на бяду. Хто схоча, той гуза на галаву знойдзя. г.Косава.
ЗНАЙСЦІ КАНЦЫ. Дакапацца да сутнасці справы. Пакалечылі майго сына, а міліцыя ні хоча шукаць вінаватых. Я знайду на іх управу, знайду канцы. Стайкі Стайк.
ЗНАЙСЦІ ЎПРАВУ. Супакоіць, уціхамірыць сілай, пагрозай. Ты ні думай, шчо як твой бацько начальнік, то ты можаш людзям вочы засіраць. Я на цябе знайду ўправу. Любішчыцы Люб.
ЗНАЙШОЎ (-ЛА, -ЛО, -ЛІ) ДУРНЯ. Так скажуць, калі адмаўляюцца ад нечага. І так раблю бяз выходных, з дня ў дзень. А гэто Вялікаднём, святом велькім гоняць на работу. Знайшлі дурня! Мілейкі Міл.
ЗНАКУ НІМА. Мала што паменела. Цэлы дзень складвоў дрова, а і знаку німа. Гэдака велька горба, за тыдзянь ні ўпраўлюся. Старажоўшчына Кос.
ЗНАЦЬ КУРАЧУ СЮСЮ ДЫЙ ТУЮ НІ ЎСЮ. Пра нетрываласць, павярхоўнасць чыіх-небудзь ведаў. Не задзірай высоко носа, бо ты знаяш курачу сюсю дый тую ні ўсю. Заполле Кос.
ЗНАЦЬ МЕРУ. Устрымлівацца ад лішняга. Агонь – і дабро, і зло, і гарэлка – і дабро, і зло. Ва ўсём трэба меру знаць, бо ўсё для чалавека створано на зямле. г.Косава.
ЗНАЦЬ НІ ЗНАЮ, ВЕДАЦЬ НІ ВЕДАЮ. Так
103 👁