скажа чалавек, які не хоча сведчыць пра нешта. Ні пытайся ты ў мяне, хто тваю дулю абтрос: знаць ні знаю, ведаць ні ведаю. Ні ўпутвай мяне ў гэтыя разборкі. г.Косава.
ЗНАЦЬ ПА ЧЫМ ФУНТ ЛІХА. Мець адмоўны вопыт. Я паездзіў па свеці, знаю па чым фунт ліха. Цяпер мяне ніякімі пірагамі ні заманіш у тую Маскву ці Варшаву. Нідзе лепш німа як дома. Альшаніца Квас.
ЗНАЦЬ СВАЁ МЕСТА. Займаць пэўнае становішча. Ты ні лезь папярод бацька ў пекло, знай сваё места. Е людзі разумнейшыя за цябе. г.Івацэвічы
З НЕБА ЗВАЛІЦЦА. Скажуць таму, хто не разумее відавочнага. Ты што, з неба зваліўся? Кажуць табе, што машына па рабочых у восім прыходзіць. Будзь ласкаў, точна ў восім стой каля магазіна. Ніхто цябе чакаць ні будзя. Сярадава Жытл.
З НОГ ДА ГАЛАВЫ. Поўнасцю, цалкам. Абгаварылі вы мяне, бабы, пакуль я дома была, з ног да галавы. г.Івацэвічы.
З НОСА. Г.зн. з чалавека. Так жартавалі даўней пры калхозі: па рублю з носа – і на работу ні пайдзем. Жытлін Жытл.
З НОСА КАП ДЫ Ў РОТ ХАП. Так скажуць, калі жадаюць папярэдзіць чалавека, каб не ўмешваўся не ў свае справы. Твая справа старана: з носа кап ды ў рот хап. Заполле Кос.
ЗНОСУ НІМА. Трывалы, моцны. Хлопцу бацінкі салдацкія купіла – зносу німа, трэйцю зіму носіць. Дубітава Міл.
ЗОРЫ З ВАЧЭЙ ПАСЫПАЛІСЯ. Моцна стукнуцца. Пасклізнулася, як бразнулася галавою аб лёд, то зоры з вачэй пасыпаліся. Альшаніца Квас.
З-ПАД ЗЯМЛІ ДАСТАВАЦЬ (ДАСТАЦЬ). Нідзе не знайсці ратунку. З-за цябе майго бацька ў вайну забілі. Я табе гэтага ні дарую, я цябе, гад, з-пад зямлі
98 👁