дастану. Заполле Кос.
З-ПАД КАРОВЫ. Сырадой. Прызналі малакроўе ў дачушкі, то сказалі, каб малаком з-пад каровы паіла. г.Косава.
З-ПАД НОСА. Узяць, забраць тое, што блізка, побач. З-пад носа плуга ўкралі. Каб яны больш нічого, кромі гэтаго плуга, і не мелі. Старажоўшчына Кос.
З-ПАД СУЧКІ ЯЙЦА ДАСТАЦЬ (УКРАСЦІ). Адчайны чалавек. Ён добры вырвус: з-пад сучкі яйца дастаня. Няхачава Стайк.
З ПАЗУРОЎ ВЫРВАЦЬ. Адабраць сілай. Курачка маладзенькая забегла ў агарод да суседкі. Пайшла выганяць, ні аддае. Даказвая, што гэто яе. З пазуроў вырвала! Заполле Кос.
З ПАКОТА (З НЕБА) ЗВАЛІЦЦА. Не разумець, ці прыкідвацца, што не разумее таго, што адбываецца навокал. Ты што – з пакота зваліўся, што гэдык прыдурваясся? Заполле Кос. Пакот – месца паміж столлю і дахам.
З ПАРОГА. Адразу, тут жа. Памятаю, брыгадзір адчыніў дзверы і з парога крычыць: "Тамаш, хучэй збірайся, па сено паедзям у Самычыно!". Паехалі мы трактарамі, а тое сено нехто пакраў. Так міліцыя і ні знайшла. Заполле Кос.
З ПАРЫ ПАЗАХОДЗІЦЬ. Моцна балець ад марозу (пра рукі). Моцно рукі памерзлі. Прыбегла дахаты, усадзіла ў цёплу воду, а яны з пары пазаходзілі. Аж плакала ад болю. Ёдчыкі Квас.
З ПЛЕЧ ДЫ Ў ПЕЧ. Жыць, не маючы запасаў. Дроў німа. То палю тым, шчо з лесу прынясу. Як кажуць, з плеч ды ў печ. Куляшы Міл.
З ПУСТЫМІ КІШАНЯМІ. Без грошай. Пры Польшчы ўсё ў Амерыку на заробкі ездзілі. То хто зарабіў даляроў, а хто і з пустымі кішанямі прыехоў. Заполле Кос.
93 👁