З ПУСТЫМІ РУКАМІ. Без хабару. Зараз да дохтара з пустымі рукамі ні падыходзь. г. Івацэвічы.
З ПЯТАГО НА ДЗЯСЯТАЕ. 1. Чуць не ўсё, урыўкамі. Здаецца, нам пенсію падвысяць. Але калі — не ведаю, бо чула з пятаго на дзясятае: трактар на гуліцы само гудзеў. г.Косава. 2. Расказваць не ўсё, выбарачна. Надто харошу кніжку ўчоры чытала. Раскажу вам з пятаго на дзясятае. А хто хоча ўсё ведаць, хай сам чытая. Любішчыцы Люб.
ЗРАБІЦЬ З МУХІ СЛАНА. Значна перабольшыць. Хлопцы з-за дзеўкі пабілі адзін аднаму насы, а бабы пусцілі пагалоску па сяле, шчо да смерці адзін аднаго пазабівалі. Зрабілі з мухі слана, а хлопцы ўжэ і міравую выпілі. Заполле Кос.
ЗРАБІЦЬ ПА ЧАРЦЫ. Выпіць. Зайшоў да свата, а ён само абедаць сеў. Зрабілі па чарцы, пагаварылі. Рацкевічы Міл.
ЗРОБЛЯНЫ НА АДЗІН КАПЫЛ. Падобныя, аднолькавыя. Наставілі аграгарадкоў, усе хаты зробляны на адзін капыл. Як падвып'яш, да яшчэ вечаром, то станяш і гадаяш, катора твая. Гошчава Стайк.
З РОТА ВЫРВАЦЬ (ВЫДРАЦЬ). Сілаю адабраць. Бало, пустыя полкі ў магазінах пры камуністах былі. Як прывязуць шчо, то людзі душацца ля того прылаўка, готовы з рота адзін у аднаго вырваць. Альшаніца Квас.
З РУКАМІ АДАРВАЦЬ. Раскупіць, расхватаць. Навязаў кошычкоў мой бацько. Завёз я на базар, то косаўскія мяшчане готовы былі з рукамі адарваць. Такія ладныя кошычкі. Скураты Квас.
З РУКІ. Зручна. Буду варочацца з Косава, то заеду да цябе, мне з рукі. Хрышчонавічы Квас.
З РУКІ НА РУКУ. Біць па чарзе то адной, то другой рукой. Паймаў злодзяя: краў мае картоплі на полі. То добра надаваў з рукі на руку, па мардасах. Заполле Кос.
З РУК ПЛЫВУЦЬ. Трацяцца, губяцца. І пенсію
92 👁