получаю, і на работу хаджу, а грошы з рук плывуць. Ніякаго запасу німа. Скураты Квас.
З САБАКАМІ НІ ДАГНАЦЬ. Ніякім чынам, аніяк. Стары то стары, а ў Косаво ішоў, думаю, даганю, разом весялей будзя ісці. То дзе там: яго з сабакамі ні дагоніш. Хрышчонавічы Квас.
З САБАКАМІ НІ ЗНАЙСЦІ. Ніяк не знайсці. Мужык, каб аліменты не плаціць, гэдак схаваўся, што з сабакамі ні знойдзяш. Кажуць, ажно ў Сібір заехоў. Ад сваіх дзяцей хаваяцца. г.Івацэвічы.
З СОНЦОМ УСТАВАЦЬ, З МЕСЯЦОМ КЛАСЦІСЯ. Цэлы дзень працаваць. Бацько мой быў рабочы чалавек: з сонцом уставаў, з месяцом клаўся. Альшаніца Квас.
З ТОЛКОМ. Рабіць акуратна, талкова. Любую работу трэба з толком рабіць, каб людзі ні пасмяяліся. Азярцо Падст.
ЗУБ ГАРЫЦЬ. Моцна хацець нечага. Ох, у мяне на тваю жонку зуб гарыць, каб хоць абняць яе калі. г.Косава.
ЗУБ МЕЦЬ. Трымаць зло на іншага чалавека. Я на яго да гэтаго часу зуб маю. Пайшоў у армію, а ён маю дзеўку замуж узяў. Жытлін Жытл.
ЗУБ НА ЗУБ НІ ПАПАДАЯ. Дрыжаць ад холаду ці страху. Апрануўся слабо, а ўпацеў, пакуль дрова грузіў. Прыехоў дахаты, то зуб на зуб ні пападаў. Бялавічы Кос.
ЗУБОЎ НІ ПАЗБІРАЯШ. Моцна набіць. Будзяш чапляцца да майго дзіцяці, паймаю, так дам, што зубоў ні пазбіраяш. Альшаніца Квас.
ЗУБЫ ЗЕСЦІ. Добра ведаць сваю работу, мець вялікі вопыт. Даўней Васіль такія харошыя сярпы рабіў. Лепш за яго ніхто ні мог зрабіць. Але што тут дзівавацца: ён на гэтом зубы з'еў. Любішчыцы Люб.
ЗУБЫ НА ПАЛІЦУ ПАКЛАСЦІ. Не мець сродкаў на пражыццё. Шукай работу, ні сядзі на пячэ,
143 👁