бо хутко зубы на паліцу пакладзеш. Сакоўцы Міл.
З УСІХ БАКОЎ. Адусюль. З усіх бакоў да мяне чапляюцца: і тоя раблю ні так, і гэто. Зрабеця лепяй, як такія разумныя. Заполле Кос.
З УСІХ НОГ. Вельмі хутка, што ёсць моцы. Памятаю, сястра ў мяне меншая нарадзілася, а я ўжэ добры падлеток быў. То бег бацьку сказаць з усіх ног. г.Косава.
З УСЯЕ СІЛЫ. Вельмі хутка бегчы. Кароў пасвіла, а днём гомаз быў. Як рванулі тыя каравы праз канаву, то бегла з усяе сілы, ледзьве перапыніла. Хрышчонавічы Квас.
З ЧОРНЫМ ПАДНЯБЕННЁМ. Нехта помслівы, злы. Ёй уступі дарогу, вымаўчы, выбач: яна з паднябеннём чорным. Альшаніца Квас. Паднябенне - верхняя частка поласці рота.
З ЧУЖЫХ СЛОЎ ГАВАРЫЦЬ. Пераказваць пачутае. Сама, людкі, не бачыла, з чужых слоў гавару. Гэто ж сястра яе з Амерыкі прыехала, тая, што ў Германію былі вывязлі ў вайну. г.Івацэвічы.
З ЧЫСТАЮ ДУШОЮ. Без дакораў сумлення. Прадала кароўку суседу з чыстаю душою: зальецца малаком. Альба Квас.
З'ЯВІЎСЯ НІ ЗАПЫЛІЎСЯ. Скажуць пра таго, каго доўга чакалі. Сказаў, што паеду на дзень, і прапаў. Усіх на ногі паднялі. І ў бальніцу пазванілі, і ў міліцыю. Ажно з'явіўся ні запыліўся. Любішчыцы Люб.
З ЯГО (ЯЕ, ІХ І ІНШ.) ГОРЛА ВЕЧНЕ МАЛО. Так скажуць пра зайздроснага чалавека. Цябе нічым ні здаволіш: з твайго горла вечне мало. Бялавічы Кос.
З ЯЗЫКА НІ СПУСКАЦЬ. Гаварыць пра адно і тое ж. Нездарма кажуць: што каму баліць, той пра тое гаворыць. Мужык да другое пайшоў, то ў яе адна гаворка, з языка ні спуская: то пра мужыка, то пра яго другую жонку. Альшаніца Квас.
112 👁