З ЯКОЙ ЛАСКІ. Чаму, па якой прычыне. З якой ласкі я табе пайду картоплі капаць? Забыўся, як я цябе прасіла дрова парубаць? Ты што сказаў? Сама парубаяш. Ну, то цяпер сам картоплі капай. Зялёны Бор Стайк. ЗЯМЛІ НІ ЧУЦЬ ПАД САБОЮ. 1. Радавацца. Дачцэ выклік прышоў на вучобу, то ходзіць і зямлі ад радасці пад сабою ні чуя. Альшаніца Квас. 2. Вельмі хутка бегчы. Нямецкія самалёты першы раз убачылі, нізко ляцелі. А мы купаліся на рэчцы. То гэдык ляцелі дахаты, што зямлі пад сабою ні чулі. Грыўда Міл. ЗЯМЛЯ АБАРАНКОМ ПАХНЯ. Так скажуць пра нямоглага, хворага, старога чалавека. Чаго яго сватаяш? Яму зямля абаранком пахня. Мілейкі Міл. ЗЯМЛЯ ПАПЛЫЛА З-ПАД НОГ. Стала млосна. Суседка ўбегла ў хату, як закрычыць: "Алеся, твой хлопяц пад машыну папаў!" Так у мяне і паплыла зямля з-пад ног. Але, дзякаваць Богу, жывы застаўся. г.Івацэвічы. І І АГНЁМ НІ ВЫКУРЫШ. Ніяк не выжанеш. Яго адгэтуль і агнём ні выкурыш: работы мало, а плацяць добра. Сядзіць на той кацельні ано кнопкі націская. Заполле Кос. І БЛІЗКО НІ СТАЯЎ (-ЛА, -ЛІ). Нельга параўнаць. Твоя радзюжка ля мае і блізко ні стаяла. Паглядзі, якая мая позорная. Прыйдзі, то і цябе навучу. Альшаніца Квас. І ВОЙКНУЦЬ НІ ПАСПЕЎ (-ЛА, -ЛІ). У імгненне вока. Маланка стукнула ў стажок. А Васіль якраз пад ім ад дажджу схаваўся. І войкнуць ні паспеў – на смерць забіло. Яглевічы Ягл. І ВОКОМ НЕ МАРГНУЎ. Не разгубіўся. Нагрузіў цэлы воз мукі калхознае, прэ дахаты. А тут калхозны агроном. – Дзе ўзяў? І воком не маргнуў: – У мліне быў. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁