І ВУСОМ (ВУХОМ) НІ ВЯДЗЕ. Не рэагаваць, не зважаць. Прашу сына: "Кінь ты гэтаго цілівізара, вучы ўрокі". А ён і вухом ні вядзе. Крычы, хоць лопні. Бялавічы Кос.
І ГОДЗЕ СКАЗАЎ (-ЛА, -ЛІ). І ўсё тут, і скончана. Маліў, прасіў: "Адзенься цяплей, холад на дварэ". А яна як ні чуя. Я і годзе сказаў, хадзі, як хочаш. Жамайдзякі Міл.
І ГОЛКАЮ НІМА ДЗЕ ТКНУЦЬ. Многа, шматлюдна. Столькі людзей напхаласё ў клуб на канцэрт – і голкаю німа дзе ткнуць. Няхачава Стайк.
І ГОРА МАЛО. Нічога не хвалюе, не абцяжарвае. Пахаваў жонку – яму і гора мало. Добра яшчэ, што даждаўся, каб сорок дней прайшло. Ужэ з другою жыве. г.Івацэвічы.
ІГРАЦЬ НА НЕРВАХ. Здзекавацца, нерваваць. Пасварыліся з мужыком, то сам сабе есці варыць, маёй вары ні хоча. Іграя мне на нервах. Альшаніца Квас.
ІДЗЕ Ў РУКІ. Шанцуе. Паглядзіш: аднаму само ў рукі ўсё ідзе, а другі б'ецца, бы рыба аб лёд, і ніц ні мая. г.Івацэвічы.
ІДЗЕ ЯК ПА МАСЛУ. Гладка, без перашкод. Кросна тку, а памагая нявестачка. Хоць маладая, але лоўкая. Работа ў нас ідзе як па маслу. Заполле Кос.
І ДОЎБНЯЮ НІ ЗАБІЦЬ. Пра чалавека, які скардзіцца, наракае на сваю нямогласць, а на самай справе мае моцнае здароўе, дужы. Прытвараяцца перад усімі, які ён нядужы, а самого і доўбняю ні заб'еш. Хрышчонавічы Квас.
І ДУХУ НІ АКАЗВАЦЬ (АКАЗАЦЬ). Маўчаць. От у мае суседкі цярпення много. Такі звяглівы мужык у яе, рэмжа і рэмжа. А яна і духу ні аказвая. Дубітава Міл.
І ЖУК І ЖАБА. Усе, хто ёсць, і вялікі, і малы. Як сталі ягады за грошы прымаць, то ўсе ў лесі – і жук і
92 👁