жаба. Заполле Кос.
І ЗНАКУ НІМА. Пра непрыкметнасць зробленага. Калоў цэлы дзень дрова, а паглядзеў на горбу – і знаку німа. Верашкі Квас.
І ЗУБЫ НІ ПАЗБІРАЯШ. Моцна будзеш пакараны. Яшчэ раз зачэпіш майго хлопца, то і зубы ні пазбіраяш. Я цябе навучу жыць. Заполле Кос.
І КАСЦЕЙ НЕ ЗБЯРЭШ. Згінеш, прападзеш. Чаго ты прычапіўся да мае жонкі? Калі яна ў цябе пазычала грошы? Выйдзі з хаты, а то як дам, то і касцей не збярэш. Грыўда Міл.
І КРЫВІНКІ НІМА. Бледны ад хваробы. Васіля бачыла – ледзьве пазнала: у яго і крывінкі німа. Старажоўшчына Кос.
І КРЫШКІ ПАБРАЦЬ. Быць падобным на кагонебудзь з бацькоў або родных. Усё ў ём ад бацька, і крышкі бацькавы пабраў. Любішчыцы Люб.
І ЛАПЫ ЎГОРУ. Прызнаць сябе пераможаным. Ты ано ўзяўся будавацца, і ўжэ лапы ўгору. Не здавайся, паціху ўсё зробіш. Хадоркі Кос.
І МУХІ НІ ПАКРЫЎДЗІЦЬ. Так скажуць пра добрага чалавека. Мая свякроў добрая жаночына была. Пражыла і мухі ні пакрыўдзіла. г.Івацэвічы.
І НА ВЯРОЎЦЫ НІ ЗАЦЯГНУЦЬ. Пра немажлівасць упрасіць зайсці куды-небудзь. Да дзяўчат майго кавалера і на вяроўцы ні зацягнуць, дзе ж ён ажэніцца. Даргужы Міл.
І НАГІ НІ БУДЗЯ. Ніколі не быць. Я табе душу сваю адкрыла, а ты па ўсём сяле разнясла. І нагі мае ні будзя больш на тваём надворку, ні хачу цябе знаць і ведаць. Куляшы Міл.
І НАШЫМ І ВАШЫМ. Усім дагаджаць. Былі ў вайну і такія, што служылі і нашым і вашым. Але гэто хістко, цяжко служыць адным і другім. Гошчава Стайк.
І НЕ КАЖЫ. Так выказваюць згоду з суразмоўцам
92 👁