лягчэй жывуць. А ў сяле кожны дзень ярмо цягнуць трэба: і свіня, і карова, і куры – усе есці просяць. Да яшчэ на работу кожны дзеньісці трэба. Альшаніца Квас. ЦЯЖКАЯ РУКА. Так кажуць пра чалавека, які прыносіць няўдачу. Ведаю адну цётку, ад яе нічого ні завядзеш, у яе рука цяжкая. Парасят купіш у яе – паздыхаюць, квяткі пасадзіш – павысыхаюць. Яглевічы Ягл. ЦЯЖКІ НА ПАД'ЁМ. Так кажуць пра таго, хто не любіць адлучацца з дому. Я чалавек цяжкі на пад'ём. Ні помню, калі ў Вацэвічах быў. Заполле Кос. ЦЯЛЯТА ЯЗЫКА АДЖАВАЛІ. Так скажуць пра дзіця, падлетка, з якога цяжка выцягнуць слова. І чаго ты, дзіцятко, цэлы вечар маўчыш? Мусі, табе цялята языка аджавалі? Мілейкі Міл. ЦЯМНЕЯ (СЦЯМНЕЛО) Ў ВАЧАХ. Адчуць сябе блага. Пабыла на калхозных бураках да паўдня на сонцы, то сцямнело ў вачах. Чуць ні ўпала на том полі. Больш у спёку палоць ні пайду. Жамайдзякі Міл. ЦЯМЦЯ-ЛЯМЦЯ. Так скажуць пра нясмелага чалавека. Ну, ты, дачушка, і кавалера знайшла сабе. Ён – цямця-лямця. Стаіць на гуліцы, баіцца ў хату зайсці. Размеркі Стайк. ЦЯП-ЛЯП. Абы-як рабіць. Усё ў нас у гаспадарцы зроблено цяп-ляп, на скору руку. Ажно брыдко ад людзей. І калі ты на пенсію пайдзяш? Можа, хоць парадок навёў бы. Заполле Кос. Ч ЧАГО ДУША ЖАДАЯ. Так кажуць пра вялікі дастатак. Усяго, браток, у мяне хапая: і есці, і піці – чаго душа жадая. Яглевічы Ягл. ЧАКАЦЬ МАННЫ НЯБЕСНАЙ. Спадзявацца на няпэўную падтрымку, дапамогу. Не чакай манны нябеснай, а бяры і капай агарод лапатаю. Ніхто табе каня не дасць, ты ў калхозі не робіш. Стайкі Стайк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
101 👁