Старонка 275
◀ / 310 ▶
ЧАПЛЯЦЬ (ЗАЧАПІЦЬ) ЗА ЖЫВОЕ. Даймаць, хваляваць, засмучаць. Мяне зачапіла за жывое: бацько даўно памёр, а ты ўсё перамываяш яго косці. Бусяж Міл. ЧАРВЯК ТОЧЫЦЬ. Так кажуць пра зайздроснага чалавека, якому не даюць спакою поспехі другіх. Цябе, Алена, чарвяк точыць, шчо мае дзеці папаступалі ў інсцітуты, вучацца, а твае ў калхоз ходзяць. То хай бы вучыліся, хто ім ні даваў? Заполле Кос. ЧАРКА Ў ЧАРКУ. Піць нараўне з усімі. На вяселлі была. Як паглядзела, то зараз бабы з мужыкамі чарка ў чарку п'юць. Даўней гэдакаго ні было. Гошчава Стайк. ЧАСАЦЬ ЯЗЫКАМІ. Гаварыць пра пустое. Пайшлі на пенсію, у горадзі німа чаго рабіць. То пазбіраямся ды чэшам языкамі, седзячы на лавачцы. г.Івацэвічы. ЧАСОМ З КВАСОМ, А ПАРОЮ З ВАДОЮ. Жыць бедна, галадаць. Сям'я ў нас была велькая, дванаццаць душ. Дзеці адзін з-пад аднаго. У калхозі ніц ні плацілі, жылі з агарода. Як жартавалі, часом з квасом, а парою з вадою. Але, слава Богу, пагадаваліся. Альшаніца Квас. ЧМЫХАЦЬ НОСОМ. Выказваць нездавальненне. Ні чмыхай носом, а бярыся за ўрокі. Вывучыш, тады пушчу на гуліцу. Скураты Квас. ЧОРНАЯ КОШКА ПРАБЕГЛА. Так скажуць, калі псуюцца адносіны паміж людзьмі. Такія былі дружбакі – ні разлі вадою. А тут нешто паміж імі чорная кошка прабегла. Ужэ цэлы год адзін да аднаго ні гавораць. І што яны там ні падзялілі? г.Косава. ЧОРНО Ў РОЦІ. Так кажуць пра нялюдскага чалавека. Паслухаць цябе, то ўсе людзі ў сяле кепскія, адзін ты добры. Праўду кажуць, што ў цябе ў році чорно. Бялавічы Кос. ЧОРНУЮ ХУСТКУ НАСІЦЬ. Быць у жалобе. Чаму ты нікуды не ходзіш? Ні на танцы, ні ў кіно? Ты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 310 ▶