Старонка 276
◀ / 310 ▶
што, чорную хустку носіш? Любішчыцы Люб. ЧОРТ ВЯРОВАЧКАЙ ЗВЯЗАЎ. Паяднаў на дрэннае. Іх чорт вяровачкай звязаў: абоя зладзяе. Альшаніца Квас. ЧОРТ ГОЛОЎ СКРУЦІЦЬ. Цяжка разабрацца ў чым-небудзь, дайсці да толку. Школьнік, што ў цябе робіцца на стале? Тут сам чорт голоў скруціць. Парадок навядзі! г.Косава. ЧОРТ ДЗЯЦЕЙ КАЛЫША. Удачлівы чалавек. Соткі далі, папала майму суседу нізіна. Бедаваў, шчо вымакнуць. Але ж яму і дзяцей чорт калыша: год сухі выдоўся. Ва ўсіх без пары пасохлі, а ў яго ўрадзілі на дзіво. Альшаніца Квас. ЧОРТ НЕ РАЗБЯРЭ. Не зразумець, не дапетрыць. Сам чорт не разбярэ, што ім трэба. Корачын Жытл. ЧОРТ НОГУ ЗЛОМІЦЬ. Так скажуць, калі бачаць непарадак. Рамонт у хаці, развяліла ўсё так, што чорт ногу зломіць Старажоўшчына Кос. ЧОРТ НОСІЦЬ. Непаседлівы чалавек. Дзе цябе чорт носіць? Трэба ехаць картоплі абгорваць, а цябе па ўсём сяле шукаць трэба. Я ж сам без паводчыка не абгару. Була Міл. ЧОРТ ПАДБІЎ. Так скажуць, калі чалавек зробіць неабдуманы ўчынак. Усю зіму сено даваў карові. Гэто ж чорт падбіў мяне, думаю, пайду набяру торбачку калхознага сенажу: будзя яго мая карова есці ці не? Да нарваўся з тым сенажом на брыгадзіра. Брыдко было. Заполле Кос. ЧОРТ ПАМАГАЯ. Пра чалавека, якому шанцуе. Яму, відаць, чорт памагая, у яго і куры два разы на дзень нясуцца. Няхачава Стайк. ЧОРТ ПАЦЯГНУЎ ЗА ЯЗЫКА. Сказаць штосьці недарэчы. І нашто мяне чорт за языка пацягнуў? Каб ні сказаў, то бацько і ні знаў бы, што яго сыну, Васілю, пятнаццаць суток далі. г.Косава. ЧОРТУ ДУШУ АДДАЦЬ (ПРАДАЦЬ). Пра нялюдскага чалавека. Чорту душу прадаў – пайшоў у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 310 ▶