зяць, доўго лячыўся. Здэцца, пайшло на паправунок. Хай гэта хвароба на сухі лес ідзе. Альба Квас. Хай твае праклёны на сухі лес ідуць. Альшаніца Квас.
НАСЫПАЦЬ СОЛІ ПАД ХВОСТ. Дапячы. - Хлопяц ні слухая, валочыцца па начах. А я ні сплю, перажываю, каб дзе ні ўлез. - Ой, ці ты рады яму ні дасі?! - А што я яму - насыплю солі пад хвост? Ён ужэ большы за мяне (з размовы). г.Івацэвічы.
НА ЎСЕ РУКІ МАЙСТАР. Г.зн. валодае выдатнымі здольнасцямі. Мой бацько на ўсе рукі майстар: што гляня - тое зробіць. Альшаніца Квас.
НАХВАТАЦЬ РУКУ. Натаміць. Нахватала руку жнучы, ні магу хлеба адрэзаць. Бялавічы Кос.
НА ТАБЕ. Выражэнне здзіўлення, нечаканасці. Абышлі ўвесь лес - німа ягад, ідзем дахаты - на табе, нізбіраныя. Альшаніца Квас.
НА ТОМ СВЕЦІ ДАСТАЦЬ (ЗНАЙСЦІ). Усюды, дзе б ні аказаўся. Я цябе, пашкуду, на том свеці дастану! Ты чаго палез у вуляі? Меду захацеў? Папытаў бы, я табе сам даў бы. Хрышчонавічы Квас.
НА ТУЮ МІНУТУ. У тое імгненне, на той час. Кепско мацяры стало, збялела і асунулася ля стала. А я ні ведаю, што рабіць. На тую мінуту розум адняло. Добра, што мужык дома быў да нашатыру пад нос даў. А патом і фельчарку вызвоў. Ачуняла маці. Аляксейкі Стайк.
НА ТЫДНІ СЕМ ПЯТНІЦ. Кажуць пра таго, хто часта мяняе свае рашэнні, намеры. У цябе на тыдні сем пятніц: учоры казала па ягады пайду, сёні ўжэ ў Косаво едзяш. Альшаніца Квас.
НА ЎВЕСЬ РОТ. Са смакам (есці). Як прагаладаліся, то на ўвесь рот елі. Хрышчонавічы Квас.
НА ЎВЕСЬ СВЕТ. Голасна крычаць, галёкаць. Пайшлі па ягады. Збіраям, ні бачым Мані Баравіковае. Клічам, ні адгукаяцца. То галёкалі на ўвесь свет. Запол
94 👁