адзін з адным. Двое дзяцей нажылі, а ніяк адзін аднаму не ўступяць. Грызуцца як тыя сабакі. От наскочыла каса на камянь. г.Івацэвічы. НАСКРОЗЬ БАЧЫЦЬ. Вельмі добра ведаць. Я цябе наскрозь бачу, ты мяне ні ашукаяш. Мілейкі Міл. НА СЛАВУ. Вышэйшай якасці. Каравай на славу ўдаўся: маладыя добра жыць будуць. Альшаніца Квас. НА СОНЦЫ СПЕЧАНЫ. Пра недапечаны, ацеслівы хлеб. Хлеб цеставаты вышоў, як на сонцы спечаны. Але, як кажуць, хлеб ні нявестка, які ўдаўся – такі з'есца. Заполле Кос. НА СОПЛЯХ. Нешта нетрывалае, на спех зробленае. Твае варота на соплях трымаюцца. Калі ў цябе рукі дойдуць да іх? Грыўда Міл. НАСТАВІЦЬ ГУБЫ. Засярдзіцца, пакрыўдзіцца. Жонка губы наставіла, шчо получку ні ўсю аддаў. Мілейкі Міл. НА СТО І ЧАТЭРЫ. Так скажа чалавек задаволены жыццём, у якога ўсё ладзіцца. – Як настрой? – На сто і чатэры! Альшаніца Квас. НА СТО КОНЕЙ СЕСЦІ. Заганарыцца. Тэкля як на сто коней села, калі сын у акадэмію вучыцца паступіў. Квасевічы Квас. НАСТОЯЦЬ НА СВАЁМ. Дабіцца свайго. Настояла мая жонка на сваём: пайшла даяркаю рабіць. Думая, там медом намазано. Любішчыцы Люб. НАСТУПАЦЬ НА ГОРЛО. Любой цаной дабівацца свайго. От чалавек, на горло наступіць, а свайго даб'ецца: ні глядзіць ні свата ні брата. Лепш абысці яго. г.Косава. НАСТУПІЦЬ НА КОРКА. Выпіць. Адразу відно, што ты на корка наступіў: морда і нос чырвоныя. г.Івацэвічы. НА СУХІ ЛЕС. Так кажуць, калі жадаюць аберагчы сябе ад непрыемнасцей, праклёнаў. Захварэў моцно
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁