НА СВАІХ ДВАІХ. Пехатою. З самых Вацэвіч на сваіх дваіх дахаты прышоў. Але падбіўся. Бялавічы Кос.
НА СВАІХ НАГАХ. У здароўі. Добра на сваіх нагах да смерці дажыць, каб не абрыднуць нікому. Няхачава Стайк.
НА СВАЮ ГОЛОЎ. Сабе на клопаты. Узяў ды купіў парасят на сваю голоў. Жонка карміць ні хоча – адзін дурэю. Даргужы Міл.
НА СВАЮ ШЫЮ. На догляд, утрыманне. Узяла на сваю шыю гэтаго гультая, а цяпер мучаяцца. Стайкі Стайк.
НА СВЕЖУ ГОЛОЎ. Пакуль нястомлены. Ужэ спрактыкаваўся: ні ведаяш, як зрабіць, – адкладзі на ранок. На свежу голоў лепяй думаяцца. Падстарынь Падст.
НА СВІНЕ КАТАЎСЯ. Так скажуць пра чалавека з крывымі нагамі. Гэты хлопяц малым, відаць, на свіне катаўся: натто ногі крывыя. Хрышчонавічы Квас.
НА СВЯТЫЯ НІГДЫ. Ніколі. Мусіць, ты мне доўг на святыя нігды аддасі. Стайкі Стайк.
НАСІЦЦА ЯК З ЛЯЛЬКАЮ. Мучыцца (з хвораю нагой ці рукой). Нашуся з рукою як з лялькаю ўжэ другі месяц, і канца не відаць: не зажывая рана. Мілейкі Міл.
НАСІЦЦА ЯК КУРЫЦА З ЯЙЦОМ. Асцярожнічаць. Што ты носішся з гэтаю торбаю як курыца з яйцом? Што там у цябе – золото ляжыць? Ёдчыкі Квас.
НАСІЦЬ НА РУКАХ. Шанаваць, берагчы. Мой зяць надто добры: дачушку маю на руках носіць, цаны яму ні складу. г.Косава.
НА СКОРУ РУКУ. Хутка. Да вечара картоплі капалі, каб скончыць. Есці пахацелі, то на скору руку яечні з салом насмажыла. Альшаніца Квас.
НАСКОЧЫЛА КАСА НА КАМЯНЬ. Так скажуць пра тых, што ніяк не пагодзяцца, не дамовяцца
92 👁