Старонка 162
◀ / 310 ▶
ле Кос. 2. Зняславіць перад людзьмі. Зняславіла свякроў мяне на ўвесь свет. І ліхая я, і есці нісмачно вару, і акалуха. Але ж мае дзеці ні горай ходзяць за другіх, і ў хаці парадок. Альшаніца Квас. НА ЎРА ПАДКІДАЦЬ. Паднімаць угору, віншаваць з радаснай падзеяй у жыцці. Унучок нарадзіўся ў мяне, то сёні на ўра падкінулі на рабоці. Прышлосё ісці ў магазін. г.Косава. НА ЎСЕ СТО. Жыць у дастатку. Стаў начальнікам, жыве на ўсе сто. Бо ведая, дзе ўзяць, усё яму даступно. г.Івацэвічы. НА ЎСЁ ГОРЛО. Голасна крычаць, спяваць і пад. Посна Каляда, Хрыста ходзяць славіць. А мужыкі недзі ўмудрыліся добра выпіць. То маладзёж спявая "Хрыстос радзіўся", а яны "Шумеў камыш". Да на ўсё горло, і грэх і смех. Альшаніца Квас. НА ЎСЮ КАТУШКУ. 1. Хутка. Жмі на ўсю катушку, каб вецяр у вушах свістаў. Хрышчонавічы Квас. 2. Спаўна, вельмі строга. Мая суседка настаўніцай працавала пры немцах. То засудзілі на ўсю катушку – дзесяць гадоў далі. Сядзела ад званка да званка. г.Косава. НА ХАДУ. Спехам, на бягу. Ехалі з балота, з сенакосу, а ягады ля дарогі як вішне. То на хаду забегла слоічок назбірала. От, будзя дзецям на піражкі. Заполле Кос. НА ХАДУ ПАДЭШВЫ РВЕ. Спрытны, знаходлівы. Маладыя яшчэ, толькі вясною з арміі прышоў. Такі лоўкі – на хаду падэшвы рве. Косіць, то пакос вядзе роўны, і травінкі пасля сябе ні пакіня. Лазаўцы Міл. НА ХАЛЕРУ. Навошта, для чаго. Нешто здумала залоўка пачаставаць нас. Добры кусок сала прынясла. Але паглядзелі – яно жоўтае, старое. На халеру яно мне. Тут свежаго есці ні хочуць, мясо давай. Боркі Падст. НА ХАЛЯВУ. Задарма. На халяву і хрэн салодкі. Няхачава Стайк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 310 ▶