Старонка 178
◀ / 310 ▶
НІ МЫЧЫЦЬ НІ ЦЕЛІЦЦА. Нясмелы, нерашучы. Другі год да дзеўчыны ходзіць і ні мычыць ні целіцца. А ёй замуж пара, колькі можно хадзіць. Альшаніца Квас. НІ НА ВОЧЫ. Так кажуць пра тое альбо пра таго, што (хто) выклікае агіду. Дзядзько ў мяне ніякае гародніны ні есць: агуркі, памідоры, моркоў — ні на вочы. Скураты Квас. Здаецца, і хлопяц харошы. І ростом, і паставаю, а яна ні на вочы — не хоча з ім і гаварыць. Размеркі Стайк. НІ НАГОЮ. Не хадзіць, не быць. Я да цябе як да роднае, ні з чым ні хавалася. А ты мяне ходзіш мыяш па суседзях. Каб ні нагою да мяне ў хату! г.Косава. НІ НАДТО РАЗГОНІШСЯ. Не спраўдзіш жаданае. Грошай німа, то ні надто разгонішся на ўборы. А як е грошы, то і сам харошы. І ўборы ні трэба. Заполле Кос. НІ НА ШАГ. Нікуды. Унучку прывязла дачка з горада. Каранцін некі ў садзіку. То ні на шаг ад мяне ні адыходзіць. Такое ласкавае дзіця. Мілейкі Міл. НІ НАШЫМ НІ ВАШЫМ. Нікому. Ні буду дагаджаць ні нашым ні вашым. Куляшы Міл. НІ НЮХАЦЬ ПОРАХУ. Пра таго, хто не быў на вайне. Той, хто пораху ні нюхоў на вайне, той найбольш хваліцца, які ён герой. г.Івацэвічы. НІ ПІКНІ. Маўчы. Ноч на дварэ, спі, ні пікні. Лазаўцы Міл. НІ ПІСКУ НІ ВІСКУ. Пра адсутнасць гаспадаркі. У хляве — ні піску ні віску. Стайкі Стайк. НІ ПРОСЬБАЮ НІ ГРОЗЬБАЮ. Нічога не баяцца. Не проймяш яго ні просьбою ні грозьбаю — нічого ні баіцца. Лазаўцы Міл. НІ ПРЫСТУПУ НІ ПОДСТУПУ. Немагчыма падысці да каго-небудзь, паразумецца. Ні прыступу ні подступу німа да яго, ні даецца гаварыць. Заполле Кос. НІ ПЯДЗІ. НікольКі. Як адзіналічно жылі, то за землю насы расквашвалі адзін аднаму, ні пядзі ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 310 ▶