Старонка 177
◀ / 310 ▶
а ты ўжэ цыбулю садзіш. Бялавічы Кос. НІМА НА ШТО ПАДЗВІЦЦА. Непрыгожы. Прывязла зяця дачка – німа на што падзвіцца. Зялёны Бор Стайк. Падзвіцца – паглядзець. НІМА НІ БРАТА НІ СВАТА. Усе роўныя. Прараб у нас на будоўлі. Яму німа ні брата ні свата. Для яго ўсе роўныя. Залаты чалавек. Зялёны Бор Стайк. НІМА НІ ДНЯ НІ НОЧЫ. Так кажуць пра чалавека, які многа працуе. Яму німа ні дня ні ночы. Каб мог, то стачыў бы дня. Скураты Квас. НІМА НІЦ. Нішто. Яму німа ніц забіць чалавека. Такі бандзіт вырас. Не слухая ні бацька, ні мацяры. г.Івацэвічы. НІМА ЎГАМОНУ. Працавіты, старанны чалавек. От хлопяц урадзіўся – німа на яго ўгамону. І на работу ходзіць, і дома ўзяўся лазню рабіць, і жонцы яшчэ памагая на фермі. Квасевічы Квас. НІМА ЧАГО БОГА ГНЯВІЦЬ. Няма прычын жаліцца на лёс. Німа чаго табе, суседка, Бога гнявіць: дзеці блізко, не акідаюць. Кожну нядзелю прыязджаюць. А мае за светом. І не бядую, каб ано здаровыя былі. А памру, то пахаваюць людзі. Ніхто на гэтом свеці не застаўся ляжаць. г.Косава. НІМА ЧАГО БОГУ ГРАШЫЦЬ. Так кажуць, калі задаволеныя жыццём. Старыя людзі, што перажылі вайну, калхозы, кажуць: “Німа чаго Богу грашыць, зараз добра жыць: ямо на поўну губу і апранаямся як паны”. г.Івацэвічы. НІМА ЧАГО ГРАХУ ТАІЦЬ. Не трэба скрываць, утойваць. Быў час, што зусім ні давалі дроў у лясніцтві. Німа чаго граху таіць, ехалі, кралі, хто як мог. Альбо гальё збіралі ды вязанкамі на плечах насілі. Бялавічы Кос. НІМА ЯК. Немагчыма. Німа як да цябе ў госці прысці. Зялёны Бор Стайк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 310 ▶