НІ КАНЦА НІ КРАЮ. Без межаў. Паехала ў госці да сястры ў Казахстан. То сцеп тая ні канца ні краю ні мая. Каб хоць дзераўцо адно. Як там людзі без лесу жывуць? Любішчыцы Люб.
НІ КОЖЫ НІ РОЖЫ. Пра непрыгожага, няскладнага чалавека. Ні кожы ні рожы, а жонку вунь якую харошую ўзяў. Галік Міл.
НІ КУРАНЯЦІ НІ ПАРАСЯЦІ. Пуста ў гаспадарцы. З чаго гэтыя маладыя жывуць: ні кураняці ні парасяці німа. Галік Міл.
НІ ЛЕЗЯ Ў ГАЛАВУ. Г.зн. галава забіта нечым адным. Ніц у галаву ні лезя, пра адно думаю: як там мой сынок у арміі, ці наеты, ці галодны? Ён жа ў мяне далей хаты нідзе ні быў. Стайкі Стайк.
НІМА ДЗЕ ВАЧЭЙ ПАДЗЕЦЬ. Пра адчуванне вялікага сораму. Зняславіў сын, пайду на работу, то німа дзе вачэй падзець. Жамайдзякі Міл.
НІМА ДЗЕ ПАДЗЕЦЦА. Пра бязвыхаднае становішча. Адзінокі, дзяцей німа. Пастарэў, німа дзе падзецца, то ў прыют для старых здалі. Квасевічы Квас.
НІМА ДУРНЫХ. Так выказваюць нязгоду ў адказ на прапанову паўдзельнічаць у чым-небудзь. Ні ўгаварвай, я з табою на заробкі не паеду, німа дурных. Ты і столяр, і цесля, і пячнік, і муляр. А я хто? г.Івацэвічы.
НІМА ЗА ШЧО РУК ЗАЧАПІЦЬ. Пра чалавека, які не знаходзіць сабе працы. Звялі дзеці маю гаспадарку, хацелі, каб лягчэй было. А я ні магу так: рук німа за шчо зачапіць. Заполле Кос.
НІМА КАЛІ НОСА ЎЦЕРЦІ. Шмат працы. Кожны дзень то адно, то другоя — німа калі носа ўцерці. Міхнавічы Стайк.
НІМА КЛЁПКІ Ў ГАЛАВЕ. Неразумны хто. У цябе німа клёпкі ў галаве. Яшчэ Благавешча наперадзі,
121 👁