Старонка 175
◀ / 310 ▶
родны дзядзько аказаўся. А мы думалі, што яго забілі на вайне. г.Івацэвічы. НІ ДУХУ НІ ПАРЫ. Прамаўчаць, адчуваючы сваю віну. Ведае, шчо вінаваты, баіцца сустрэцца. А як пападзя на вочы, то ні духу ні пары. Альшаніца Квас. НІ ЖЫВЫ НІ МЁРТВЫ. Моцна спалоханы. Пайшлі ў лес, зрэзалі сасну. І як яна вывярнулася? Падала просто на мяне. Ледзьве ўцёк. Збялеў, стаю ні жывы ні мёртвы. Гошчава Стайк. НІ ЗА ГРОШ. Дарма прапасці, загінуць. Выпілі, захацелі скупнуцца. Як жэб, п'яны – патануў. Ні за грош чалавек прапаў. г.Косава. НІ ЗА ПАНЮШКУ ТАБАКУ. Ні за што згінуць, прапасці. Паехоў ажно ў Сібір, і з канцамі. Пагнаўся за доўгім рублём і прапаў ні за панюшку табаку. Заполле Кос. НІ ЗА ШТО НІ ПРА ШТО. Без прычыны. Ні за што ні пра што засярдзілася на мяне нявестка. І вачэй ні паказвая. Здэцца, нічого кепскаго ні сказала, ні зрабіла я ёй. Во ўжэ праз каторы тыдзянь сын адзін прыязджая. Любішчыцы Люб. НІ ЗА ЯКІЯ ГРОШЫ. Ні за што. Ні за якія грошы я за яго замуж не пайду. Што гэто за кавалер – на цэлу голоў ніжэйшы за мяне. Размеркі Стайк. НІЗКІ НА ВОЧЫ. Блізарукі. Я нізкі на вочы: нітку ў голку ніяк ні зацягну. Зялёны Бор Стайк. НІ ЗНАЮ НІ ВЕДАЮ. Нічога (не ведаю). Вы мяне ні пытайця, я нічого ні знаю ні ведаю. Я ні бачыла, як яны біліся. Ні чапайця вы мяне! Заполле Кос. НІ З ТАГО НІ З СЯГО. Раптам. Ні з таго ні з сяго як лясня гром! А патом маланка. І разадрало каштана ля хаты. Грыўда Міл. НІ КАЛА НІ ДВАРА. Нічога, ніякай маёмасці. Пажар быў у сяле. Згарэлі і мы. Агонь ні пакінуў ні кала ні двара. Засталіся як стаю. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 310 ▶