Старонка 174
◀ / 310 ▶
НІ БЭ НІ МЭ НІ КУКАРЭКУ. Нічога не ведаць, не разумець. Хлопяц у цябе, Іван, ні бэ ні мэ ні кукарэку. Дацягнуць вучыцяля да дзявяці класоў, палучыць ацястат ды адпраўляй яго на трактарыста вучыцца. Квасевічы Квас. НІ БЯЛЬМЕСА. Нічога не ведаць, не разумець. Шапялявіш, дальбог, ні бяльмеса ні панімаю. Зубы табе трэба ўставіць. Була Міл. НІ ВАЛА НІ КАНЯ. Так скажуць пра беднага гаспадара і яго гаспадарку. З бежанства з Расіі прыехалі ў дваццаць першом гаду. На голае место: ні вала ні каня. Усё трэба было нажываць. Заполле Кос. НІ ВОКА НІ БОКА. Нічога не шкадаваць, не глядзець. Ляціць на машыні, ні глядзіць ні бока ні вока. Скруціць ён сабе голоў. Папомніця маё слово. Заполле Кос. НІ ГОЛКА Ў СЕНІ (У СТАЖКУ). Тое, што не застанецца незаўважаным, нязнойдзеным. Карова з пашы ні прышла. Цёмно зараз, рано будзям шукаць. Ні голка ў сені, знойдзяцца. Хрышчонавічы Квас. НІ ДА БОГА НІ ДА ЛЮДЗЕЙ. Пахмуры, нелюдзімы чалавек. Твой прымак, Алена, ні да Бога ні да людзей – такі маўмыга. І дзе ты яго знайшла? Альшаніца Квас. НІ ДАРОГІ НІ СЛЕДУ. Бездарожжа. Мяцеліца такая, што ні дарогі ні следу. Няхачава Стайк. НІ ДНЁМ НІ ЎНОЧЫ. Увесь час. Ні днём ні ўночы німа спакою: гудзяць і гудзяць машыны на гуліцы. Бусяж Міл. НІ ДНЯ НІ НОЧЫ НІМА. Без спачыну, без перапынку ў працы. Такія шалапутныя зараз маладыя. Усё лёгко хочуць пражыць. А гэто – і ў каго ён удаўся? Ні дня ні ночы яму німа: усё нешто майструя, будуя, німа яму спакою. Заполле Кос. НІ ДУМОЎ НІ ГАДАЎ. Здарылася зусім нечаканае. Ні думоў ні гадаў – пісьмо з Амерыкі прышло. Мой
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 310 ▶