Старонка 173
◀ / 310 ▶
халадзі даром языка. Я за цябе замуж не пайду. Сенькавічы Падст. НЕ ЦЯПЕР, ТО Ў ЧАЦВЕР. Калі-небудзь, у бліжэйшы час. Прыеду, цётку, па вішне да вас. Калі? Як кажуць, не цяпер, то ў чацвер, але прыеду. Лазаўцы Міл. НЕ ЧУЦЬ ЗЯМЛІ ПАД САБОЮ. Хутка бегчы, ляцець. Сказалі, што бацько прыехоў з цаліны. То ляцеў дахаты, не чуў ног пад сабою. Любішчыцы Люб. НЕ ЧУЦЬ НІ РУК НІ НОГ. Вельмі моцна стаміцца. З сеном управімся, жніво настаня. Як укіня сонцо, як паспея ўсё зараз: і жыто жаць, і лён рваць, і хоць ты ў адзін дзень. Ранянько, цёмнянько, у пяць часоў устаняш – ідзеш ячмень жаць, бо ячмень надто крышыцца, каласы адлятаюць, з расою ячмень жалі. А дахаты ідзеш шаро, ужэ цямнея, ні рук ні ног не чуяш. А мужчыны сабе стараюцца. Заполле Кос. НЕ ЧУЦЬ НОГ ПАД САБОЮ. Вельмі хутка ісці, бегчы. Памятаю, пальто купілі мне ў Косаві. То бегла пахваліцца – ног не чула пад сабою. Альшаніца Квас. НЕШЧО Ў ЛЕСІ ЗДОХЛО. Пра ўчынак, які выклікае здзіўленне, і якога ад чалавека не чакалі. Нешчо ў лесі здохло: мужык пасля палучкі цвярозы дахаты прышоў. Руда Падст. НІ АДЗІН САБАКА. Ніхто. Зрэзоў ясяня, буду рабіць лыжы дзецям. Але прыхаваў ад лясніка. Ні адзін сабака ні знойдзя. Хай сохня. Скураты Квас. НІ АКЫШ НІ АЮСЬ. Нічога не мець у гаспадарцы. Сёні многія маладыя лёгко жывуць: ні акыш ні аюсь німа. Альшаніца Квас. НІ БОГУ СВЕЧКА НІ ЧОРТУ КАЧАРГА. Нічога не варты. Няўдалы ў мяне напарнік. Прэцца на трактары, ажно гайкі адлятаюць. Да яго чалавечае слово ні даходзіць. Як кажуць: ні Богу свечка ні чорту качарга. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 310 ▶