Старонка 172
◀ / 310 ▶
ўмешвайся ў чужыя справы. Помні: сварыцца мужык з жонкаю – не лезь, не сунь носа ў чужое просо. Самы разбяруцца. А палезяш – ты найбольш вінаваты будзяш. Сярадава Жытл. НЕ СХОДЗІЦЬ З ЯЗЫКА. Часта гаворыцца. Пяць гадоў, як не жывуць разом, разышліся. А ўсё раўно любіць яго, не сходзіць з языка: “Мой Пеця да мой Пеця”. Любішчыцы Люб. НЕ ТУТ ТО БЫЛО. Не атрымаць таго, на што разлічваў. Швагер мой хітры надто. Узяў дзялянку лесу, думоў зарабіць. Э, не тут то было, ні надто пабеглі да яго купляць. Задараго пытаў. г.Івацэвічы. НЕ ЎБЫЦЬ. Нічога не страціць. З цябе не ўбудзя, калі перапросіш яго, хай яго верх будзя. Галік Міл. НЕ Ў ГАЛАВЕ. Не цікавіць, не турбуе. Ты мне пра сваіх кавалероў не расказвай. Мне любоў не ў галаве. Я думаю, як знайсці трактара да дроў з лесу прывязці. Рацкевічы Міл. НЕ Ў ГОЛАСЕ. Быць бяспраўным. У вайну мужыкі не ў голасе: і немцам трэба было дагаджаць, і парцізанам. Заполле Кос. НЕ ЎКАЗ. Г.зн. нечыя патрабаванні можна не выконваць, ігнараваць. Ты мне не ўказ, ты мной не камандуй. У мяне мужык е ў хаці камандаваць. Яглевічы Ягл. НЕ Ў МЕРУ. Занадта, вельмі. Не ў меру спрытны ты. Надто шукаяш, як лёгкага хлеба здабыць. Глядзі, каб казённага не еў. Заполле Кос. НЕ ЎСЕ ДОМА. Пра псіхічна нездаровага чалавека. Папаў у аварыю. Доўго лячыўся, але ўсё раўно ў яго не ўсе дома. Альшаніца Квас. НЕ ЎСІХ ДУРНЫХ ВАЙНА ПАБРАЛА. Так жартам скажуць пра несур’ёзнага чалавека. Зіма на дварэ, а ён нагола пастрыгся. Нездарма кажуць: не ўсіх дурных вайна пабрала. Заполле Кос. НЕ ХАЛАДЗІ ЯЗЫКА. Не кажы пустое. Не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 310 ▶