Старонка 171
◀ / 310 ▶
ка ні пуская? Альшаніца Квас. НЕПАЧАТЫ КРАЙ. Многа. Свята ідуць, то работы непачаты край. Усё пасля зімы да ладу давясці трэба. Мілейкі Міл. НЕ ПАЧУЦЬ ДУХУ. Не баяцца. Крыўдзіця вы старого чалавека, не пачулі духу, німа каму за яго заступіцца. г.Косава. НЕ ПІКНУЦЬ. Сядзець ціха, моўчкі. Сядзі, не пікні. Не лезь папярод бацька ў пекло. Без цябе разбяруцца. Заполле Кос. НЕ ПРАСЕДЗЕЦЬ МЕСТА. Не назаляць, не турбаваць. Пасядзі ў нас яшчэ, не праседзіш места. Звараць вячэру і без цябе. Альшаніца Квас. НЕ ПРАСЫХАЦЬ. Піць з дня ў дзень. Німа як жыць з чалавеком. Трэба кідаць. П'е з дня ў дзень, не прасыхая. Воля Жытл. НЕ ПУСКАЦЬ НА ПАРОГ. Не дазваляць заходзіць. Ты чаго прычапіўся да мяне каля магазіна? Да яшчэ людзей назбіраў каля сябе. Я вінаваты табе, што авечка не прышла з пашы? Каб і нагі твае больш не было ў мяне на надворку. І на парог не пушчу, гад ты печаны! Стайкі Стайк. НЕ РАЗБЯРЫ-БЯРЫ. Невядома што. Нарабілі ў хаці неразбяры-бяры! І калі гэтаму рамонту канец будзя? Размеркі Стайк. НЕ РАЗГІНАЦЬ СПІНЫ. Напружана працаваць. Як пачнецца палонне, то ні вылажу з агарода. Не разгінаю спіны з дня ў дзень. Гошчава Стайк. НЕ СВАІМ ГОЛАСОМ. Моцна крычаць, галасіць. Ніколі не забуду, як атрымалі на бацька пахаронку. Маці мая не сваім голасом крычала, а мы, дзеці, за ёю. Даўно гэто было. Ужэ і сніцца бацько перастаў. Воля Жытл. НЕ СПУСКАЦЬ ВАЧЭЙ. Назіраць праз увесь час. Увесь вечар ён з мяне вачэй не спускаў. Гошчава Стайк. НЕ СУНЬ НОСА Ў ЧУЖОЕ ПРОСО. Не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 310 ▶