НЕ ПАКАЗВАЦЬ (НЕ ПАКАЗАЦЬ) ВАЧЭЙ. Перастаць наведваць. Зусім Хрысціну дзеці акінулі, вачэй не паказваюць праз каторы час. г.Косава.
НЕ ПАКАЗВАЦЬ (НЕ ПАКАЗАЦЬ) ВІДУ. Захоўваць спакой у пэўных абставінах. Маці мяне заўсёды вучыла: ці добра ў цябе ў сям'е, ці кепско – не падавай віду. Заграбі сваё смецце ў куток і маўчы. Альшаніца Квас.
НЕ ПАКАЗВАЦЬ (НЕ ПАКАЗАЦЬ) НОСА. Не праведваць. Як трымала свіней да калола па двое на год, то ўсе ехалі, бо было што ўзяць. А як занядужала, сабе купляю тоя сала, то ніхто і носа на паказвая. Любішчыцы Люб.
НЕ ПА КАНЮ ВОЗ. Не па сіле, не па магчымасцях. Пайшла замуж за ўдаўца, на троя дзяцей. Думала, спраўлюся. Э, не па каню воз. Уцякла праз месяц. Гошчава Стайк.
НЕ ПАМІНАЦЬ (-ЙЦЕ) ЛІХОМ. Не думаць (не думайце) нічога дрэннага. Добра ў вас было ў гасцях, але пара і чэсць знаць. Не памінайце ліхом, да нас прыязджайця. Альшаніца Квас.
НЕ ПА НУТРУ. Не падабаецца. Сватаўся да суседкі, бацькі яе не аддалі за мяне, бо бедны, сірата. А я за шафёра вывучыўся, хату новую паставіў, ажаніўся. А ім гэто не па нутру. Яны яшчэ ўсё зяця выбіраюць. Любішчыцы Люб.
НЕ ПАРА. Не падыходзяць адзін аднаму. Як жаніліся, то ўсе казалі – не пара. Але, дзякаваць Богу, жывуць душа ў душу, дай Бог кожнаму. Квасевічы Квас.
НЕ ПАСПЕЦЬ І ВОКОМ МАРГНУЦЬ. Хутка адбылося, здзейснілася. Не паспеў і вокам маргнуць – ужэ ў Косаві. Во што значыць лягкавушка. Скураты Квас.
НЕ ПАТЫКАЦЬ (НЕ ПАТКНУЦЬ) НОСА. Не праведваць. Сын у Брэсці жыве, ужэ каторы месяц носа не патыкая. Што ён там робіць? Можа, нявест
80 👁