І Ў ВУС НІ ДЗЬМУЦЬ. Не турбавацца. Добра зараз старым: пенсію ў хату прынясуць, дроў гатовых выпішуць. Жывуць і ў вус ні дзьмуць. Панкі Люб. І ЎСЁ ПА ЎСЁМ. Г.зн. справа завяршылася. Ах, ні хацеласё здаваць карову. Начамі ні спаў, перажываў. Але сілы німа трымаць. Здаў – і ўсё па ўсём. Трэба прывыкаць да магазіннага малака. Жамайдзякі Міл. І Ў СНЕ НІ СНІЛОСЬ. Нельга было прадбачыць. І ў сне ні снілось, што я на старасці гадоў да буду сам на машыні ездзіць. г.Косава. І Ў ТОЙ БОК НІ ГЛЯДЗЕЦЬ. Не заўважаць, ігнараваць. І ў той бок, сынок, ні глядзі, дзе гарэлку п'юць. Да дабра яна ні давядзе. г.Івацэвічы. І ХОЧАЦЦА І КОЛЯЦЦА. Пра супярэчлівасць жаданняў, памкненняў. Хачу фермяром стаць, зямлі ўзяць. Але і хочацца і коляцца – сіла ўжэ ні тая. г.Косава. І ШАВЕЦ І ЖНЕЦ І НА ДУДЗЕ ІГРЭЦ. На ўсе рукі майстар. У сяле так: і шавец і жнец і на дудзе ігрэц. Усё трэба ўмець рабіць. Воля Жытл. І ШАГУ НЕ СТУПІЦЬ. Не мець магчымасці свабодна дзейнічаць. У мяне жалезна дзісціпліна дзецям. Без майго ведама нікуды і шагу не ступяць. Зялёны Бор Стайк. І Я НЕ Я І РУКА НЕ МАЯ. Пра чалавека, які спрабуе, стараецца ўсяк адцурацца, адкараскацца ад учыненага ім, але ніхто яму не верыць. Бачыш ты яго, нявіннае ягня! А хто пакраў дрова! А то ўсё – і я не я і рука не мая. Заполле Кос. К КАБ І ДУХУ (НАГІ) НІ БЫЛО. Так выказваюць нежаданне бачыць чалавека ў сваім доме. Ты прышоў у маю хату ды яшчэ мяне брыдзіш. Вон, каб і духу твайго ні было! г.Івацэвічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁