ТАДЫ ТОЯ БУДЗЯ. Г.зн. не трэба загадваць далёка наперад. – Ты ўсё сыну сумкі валочыш у горад. Дачкі пільнуйся, яна цябе дагледзіць да смерці. — Тады тоя будзя. Мне і сын, і дачка роўныя. І дачка ні абдзеляна. Бялавічы Кос. ТАЕ БЯДЫ (ТАКОЙ БЯДЫ). Не трэба перажываць. Цяля, кажаш, прапало, тае бяды: дзе німа статку, німа і ўпадку. Верашкі Квас. ТАІЦЬ НА ДУШЫ. Не выказваць патаемнага. Забыліся на мяне дзеці, і ні едуць, і ні пішуць. Але таю на душэ, нікому ні кажу. Альшаніца Квас. ТАКАЯ ПЛАНЕТА. Вера чалавека ў наканаванасць лёсу. Паехалі на рыбу ўчатырох. Трэба было лодцы перавярнуцца. Троя выратаваліся, а чацвёрты патануў. І неглыбоко было. Такая, мусіць, яго планета. Квасевічы Квас. ТАК І БЫЦЬ. Няхай будзе гэтак. Так і быць, вазьму цябе з сабою ў Косаво на маёўку. Альшаніца Квас. ТАК І ТАК. Ужываецца пры перадачы чужой гаворкі. Прышоў у хату брыгадзір і кажа: "Так і так, пазванілі, каб ехалі заутры вагона разгружаць". Заполле Кос. ТАК І ТРЭБА. Нехта гэтага заслугоўвае. Казала, каб цяплей апрануўся, не паслухоў. То зараз хай мерзня, так яму і трэба. У другі раз разумнейшы будзя. Мілейкі Міл. ТАК НА ТАК. Аднолькава, без даходу. На базар у Косаво хадзіла. То шчо прадала, тоя і развяла, вышло мне так на так. Скураты Квас. ТАМ І ТАМ. У пэўным месцы. Пытаюся ў цёткі, дзе ягады збіралі, надто велькія. Кажа, там і там. Пайшлі на другі дзень з дачкою, то два вядры прыняслі. Квасевічы Квас. ТАПТАЦЦА НА АДНОМ МЕСЦІ. Марудзіць. Топчацяся на адном месці. Каб гэто за дзень адзін вянок зруба паклалі! А хочаця, каб вам добра заплацілі. г. Косава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
130 👁