СЯДЗЕЦЬ ЯК ПЕНЬ. Нічога не разумець. Прыехоў лектар на ферму. Сабралі нас у чырвоны вугалок. Ён гаворыць, а мы сядзім як пне, нічого ні панімаям. Альшаніца Квас. Бяздзейнічаць. Чаго ты сядзіш як пень? Ідзі вады прынясі, карові сена пакладзі. Галік Міл.
СЯДЗЕЦЬ ЯК СВЯТЫ. Нічога не рабіць. На вяселлі спяваць, есці і піць за маладых трэба. А ты прышоў і сядзіш як святы. Квасевічы Квас.
СЯДЗІЦЬ ЯК НА КАРОВІ СЯДЛО. Не пасуе, не таго памеру (пра адзенне). На табе гэтае пальто сядзіць як на карові сядло. А ты ў ём у людзі збіраяшся ісці. Гошчава Стайк.
СЯК-ТАК. Як папала. От, спехом, сяк-так скідалі хлява. А гэтае сяк-так і дагэтуль служыць. Размеркі Стайк.
СЯМ-ТАМ. Зрэдку. Ездзілі картоплі глядзець на соткі. От, е сям-там жукі, але ні страшно. Можно ні крапіць. Быч Стайк.
СЯМЮ НАВАРАТАМІ. Раз за разам. Сямю наваратамі мыла швэдра, а пляма так і засталася. Даргужы Міл.
СЯРОД БЕЛАГО ДНЯ. Днём. Сярод белого дня воўк авечку ўкраў, пасвілі каля лесу. І сабак ні пабаяўся, і пастухі крычвалі ва ўсё горло – ні памагло. Харошча Міл.
Т
ТАГО СВЕТУ, ШТО Ў АКНЕ. Адзіная ўцеха. Ногі баляць, хадзіць цяжко. Сяду ля акна ды дзіўлюся, хто ідзе па гуліцы. Таго свету, што ў акне. Добра, што ўнукі забягаюць праведаць. Падстарынь Падст.
ТАГО-СЯГО. Усяго патроху. – Надто ў цябе чамадан цяжкі. – От, таго-сяго ўзяла, а разом дый цяжко. Хочацца дзецям свайго завязці, у горадзі ўсё купіць трэба. Боркі Падст..
80 👁