Сядзь, каб цябе крыцаю пасадзіло! Хрышчонавічы Квас.
СЯДЗЕЦЬ НА БАБАХ. Не мець грошай. Да палучкі яшчэ тыдзянь, а я ўжэ сяджу на бабах, зусім грошай німа. Даргужы Міл.
СЯДЗЕЦЬ НА ХЛЕБІ І ВАДЗЕ. Галадаць. Пенсія малая, купіла на зіму дроў, то зара сяджу на хлебі і вадзе. Скураты Квас.
СЯДЗЕЦЬ НА ШЫІ (КАРКУ, ГАРБЕ). Быць утрыманцам. Здароўя німа, на работу ні хаджу, пільную хату. Сяджу на гарбе ў жонкі. Любішчыцы Люб.
СЯДЗЕЦЬ ПАД СПАНІЦАЮ. Хавацца. Усю вайну пад спаніцаю прасядзеў, нікуды носа ні высунуў. А ў сорок чацвёртом усё раўно забралі на фронт. І ні вярнуўся. Як кажуць, ад свайго ні ўцячэш. Альшаніца Квас.
СЯДЗЕЦЬ СКЛАЎШЫ РУКІ. Нічога не рабіць. Усе людзі ў ягадах, стараюцца якую капейку зарабіць. А табе ніц ні трэба, сядзіш склаўшы рукі. Ужэ ж ні маленька. Гошчава Стайк.
СЯДЗЕЦЬ (ЗАСЕСЦІ) У ГАЛАВЕ. Неадчэпна думаць пра нешта. Засело ў галаве, як гэто будзя вясельля зрабіць. Яна тут, а кавалер і бацькі яго ў Польшчы. Да яшчэ ў дабавок каталікі. Сёні маладыя пра ніц ні думаюць. г.Косава.
СЯДЗЕЦЬ У ДЗЕЎКАХ. Не выходзіць замуж. Хацеласё яшчэ пасядзець у дзеўках, пагуляць, сямнаццаць гадкоў усяго было. Але настаў мой кавалер: ано выходзь за яго замуж. г.Івацэвічы.
СЯДЗЕЦЬ ЯК НА ГАЛКАХ. Трывожыцца, хвалявацца. Сяджу я ў цябе, Манячка, як на галках. Я з табою балу-балу, а там недзі мужык пятуха зарубаў. Дасць ён мне, што ў парадок ні прыводжу. Альшаніца Квас. Галкі – іголкі.
СЯДЗЕЦЬ ЯК НА ПАМІНКАХ. Сумаваць. Ты чаго на музыкі прышла? Танцуй во, а то сядзіш як на памінках. Мілейкі Міл.
83 👁