ВІДАЦЬ ПАНА ПА ХАЛЯВАХ. Можна пазнаць, які чалавек, па знешнім выглядзе. Відаць пана па халявах: колькі ты ў горадзі ні жыві, а відно, шчо з сяла. І гаворка, і паходка ні тая. Заполле Кос. ВІДУ НЕ МЕЦЬ. Быць непрыгожым, непрывабным. Сама стройнянькая, высокая, а начапурыла пальто як балахона, зусім віду ні мая. Сенькавічы Падст. ВІЛАМІ ПА ВАДЗЕ ПІСАНО. Пра тое, што можа не адбыцца, што малаверагоднае. Не загадвай наперад, шчо купіш пальто. Гэто яшчэ віламі па вадзе пісано. Як бацько грошай дасць. Бялавічы Кос. ВІЛЯЦЬ ХВАСТОМ. Хітрыць. Не віляй хвастом, кажы, дзе дастала боты. Харошча Міл. ВІСЕЦЬ (СТАЯЦЬ) КРУКОМ. Наглядаць, пільнаваць, не спускаць вачэй. Паехалі моркоў рваць, думалі, шчо сабе па торбачцы прывязем. То дзе там: брыгадзір круком над намі стаяў. Квасевічы Квас. ВІСЕЦЬ НА ВАЛАСКУ. Быць у небяспецы. На вайне ў кожнаго жызня на валаску вісела. Сёні жывы, а заўтры заб'юць, а жыць усе хацелі. Грыўда Міл. ВІСЕЦЬ НАД ДУШОЮ. Дакучаць, назаляць. Ні вісі над душою, німа грошай у касі ні капейкі, заўтры прыходзь. Мілейкі Міл. ВІСЕЦЬ (СЯДЗЕЦЬ) ЯК НА КАЛКУ. Так кажуць пра адзенне, якое не аблягае цела, а пашытае навыраст. Даўней нам, малым, навыраст пальта куплялі. Адзеняш, а яно вісіць як на калку. Але пасля ўрасталі ў гэтае пальто. Заполле Кос. ВІСКОМ ВІШЧАЦЬ. Пранізліва, нема крычаць. Памятаю, малым заблудзіўся ўночы на пячэ, то віском вішчаў. Заполле Кос. ВІЦЬ (ЗВІЦЬ) СВАЁ ГНЯЗДО. Уладкоўваць сямейны быт. Сын ажаніўся, тут жа аддзяліўся, узяўся хату будаваць, сваё гняздо віць. Зараз маладыя ні хочуць жыць са старымі. Азярцо Падст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
176 👁