ВОКО ГАРЫЦЬ. Моцна нешта захацець. У мяне воко гарыць на грыбы. Убачыла, як сусед цэлы кошык нёс, то ўсё кінула і паляцела ў лес. Альшаніца Квас. ВОКО НАБІТО. Так скажуць пра спрактыкаванага чалавека. Гадоў дваццаць брагадзіром робіць, у яго воко набіто: ано гляня на палеток, адразу скажа, колькі гактароў у ём. г.Косава. ВОКО НЕ ЗАПАРУШЫЦЬ. Так скажуць пра добрага, згоднага чалавека. Жыве, нікому вока не запарушыць. Заполле Кос. ВОЛАС З ГАЛАВЫ НІ ЎПАЎ. Скажуць пра чалавека, які лёгка, спакойна пражыў жыццё. Марыля як у казцы пражыла: і мужык добры быў, і дзеці шанавалі, у яе волас з галавы ні ўпаў. Альшаніца Квас. ВОЛЬНАМУ ВОЛЯ. Так скажуць чалавеку, які не зважае на парады, робіць па-свойму. Ні слухаяш нас, бацькоў, то вольнаму воля, ідзі, папрабуй свайго хлеба. Быч Стайк. ВОЛЯ ВАША. Г.зн. як пажадаеце, як лічыце правільным. Забралі маю карову ў калхоз, то бярэця і мяне з дзецьмі, воля ваша. Я ні ведаю зараз, як мне дзяцей гадаваць без каровы. Заполле Кос. ВОТ ТАБЕ БОГ, А ВОТ ПАРОГ. Такімі словамі праганяюць з хаты непажаданага чалавека. Ты прышоў і ў маёй хаці мяне гудзіш. Вот табе Бог, а вот парог! Квасевічы Квас. ВОЎК ДАРОГУ ПЕРАЙШОЎ. Так скажуць пра чалавека, які лёгка ўзбуджаецца, запаляецца. Ты чаго ўсхадзіўся, як бура? Што табе – воўк дарогу перайшоў? Скураты Квас. ВОЎКОМ ВЫЦЬ (ЗАВЫЦЬ). Галасіць ад роспачы. Пахаваў жонку, застаўся адзін у хаці, то воўком выя. г.Косава. ВОЎК У ЛЕСІ ЗДОХ. Здарылася нешта незвычайнае. Мусіць, воўк у лесі здох, шчо ты мяне схацеў праве-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
185 👁