бываць і інш. Маладыя былі, то часто ездзілі адзін да аднаго, а пастарэлі, то сустракаямся гады ў рады. Размеркі Стайк.
ГАЛАВА АПІЛКАМІ (МЯКІНАЮ) НАПХАНА (НАБІТА). Пра бесталковага, дурнога чалавека. Купіў гармоню на старасць, што з яго возьмяш, – галава апілкамі напхана. Альшаніца Квас. Павёз мужык мой парасят прадаваць. То за паўцаны аддаў. Даўно кажу: у яго галава мякінаю набіта. Бялавічы Кос.
ГАЛАВА БАЛІЦЬ. Перажываць, непакоіцца, турбавацца. Малыя дзеткі – малыя бедкі, а павырастаюць, раз'едуцца па свеці, вот і баліць галава за кожнаго. Альшаніца Квас.
ГАЛАВА ВАРЫЦЬ. Разумны, кемлівы. О-о-о, у твайго хлопца галава варыць: як бач задачку рашыў. Яглевічы Ягл.
ГАЛАВА ГУЗА ЗНОЙДЗЯ (ШУКАЯ). Нарывацца на непрыемнасць. Казала, каб ездзіў памалей, то не слухоў. Во і знайшла галава гуза: падбіў чалавека. Размеркі Стайк.
ГАЛАВА – ДВА ВУХІ. Нездагадлівы, праставаты чалавек. Эх, ты, галава – два вухі, лічы, за так аддаў цялушку, а за яе можно было добрыя грошы ўзяць. г.Івацэвічы.
ГАЛАВА ДУБОВАЯ. Пра чалавека, які зрабіў неабдуманы ўчынак. Галава твая дубовая, ты ж бачыў, шчо навальніца пачынаяцца. Чаго ты паехоў дахаты? Перачакаў бы ў дзеда. Альшаніца Квас.
ГАЛАВА ЗАБІТА. Увесь у клопатах, думках хто. Прышла вясна, адным галава забіта: як пасадзіць картоплі. Размеркі Стайк.
ГАЛАВА ЗВАРЫЛА. Пра таго, хто зрабіў неабдуманы ўчынак. Галава зварыла ў цябе: і трэба было поначы ехаць на болото. Дорога абы-якая, прабуксаваў во ноч. Старажоўшчына Кос
163 👁