вець. Я ўжэ перад апярацыяю папрашчаўся з усімі, ні думоў, шчо выжыву. Дзякаваць Богу, дактара з таго свету вярнулі. Міхнавічы Стайк. ВЯРНУЦЬ НОС. Пазбягаць сустрэчы, адварочвацца. Як пазычала грошы, то я добра была, а зараз верня носа, бо аддаваць трэба. Лазаўцы Міл. ВЯРОЎКА ПЛАЧА. Пра таго, хто заслугоўвае суровага пакарання. Акалечыў хлопца маладого гэты біндзюжнік, а даўно бацьку казалі: "Глядзі сына, па ём даўно вяроўка плача". Жытлін Жытл. Біндзюжнік – бандыт. ВЯРОЎКІ ВІЦЬ. Падпарадкоўваць сваёй волі. Нявестка з майго сына вяроўкі ўе: паддаўся ўшчэнт, што яна ні скажа, то ён усё робіць. Але ніхай. Мяне ні слухоў, то хай хоць яе слухая. Рацкевічы Міл. ВЯРХОМ СЕСЦІ. Дамагчыся перавагі, падпарадкаваць. Што гэто за начальнік? На яго рабочыя вярхом селі: калі схочуць – прыдуць на работу, калі схочуць – пайдуць з работы. г.Івацэвічы. ВЯРЭДЗІЦЬ ДУШУ (СЭРЦА). Трывожыць, хваляваць. Паехалі мае мужчыны на заробкі ў Польшчу, даўно пісьма німа. Суседка прышла ды расказвае страхі пра тую Польшчу. Кажу, не вярэдзь мне душу, яна і так баліць. Стайкі Стайк. Г ГАВОРЫЦЬ З НЕБОМ. Так скажуць пра гонкае, высокае дрэва ці расліну. Ах, і жыто ўрадзіло, з небом гаворыць, трудно будзя пераламаць на серп. Заполле Кос. ГАВЭНДЫ ГАВЭНДЗІЦЬ. Гаварыць пустое. Ну, хопіць вам гавэнды гавэндзіць, пара садзіцца абедаць. Заполле Кос. ГАД ПЕЧАНЫ. Нягоднік. Гад печаны, нікому ні выбачыць: ні старому, ні малому. Бялавічы Кос. ГАДЫ Ў РАДЫ. Зрэдку сустракацца, бачыцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
149 👁