(ВЫЛЯЗЦІ) НАВЕРХ. Выяўляцца, выплываць. Колькі вош ні хавай, яна наверх вылязя, гэдак, памятаю, гаварыла мая бабуля. Так і гэто: валачыў буракі калхозныя праз усю восянь, аўсёраўно паймалі. Галік Міл. ВЫХОДЗІЦЬ СУХІМ З ВАДЫ. Пазбягаць пакарання. Яму шанцуя: ці ўкрадзя, ці ашукая кого — усё сухім з вады выходзіць, бо ні хочуць людзі з ім звязвацца. Руда Падст. ВЫЦІРАЦЬ ВУГЛЫ. Туляцца, бяздзейнічаць. Ты чаго прышоў: танцаваць ці вуглы выціраць? Глядзі, а то ўсіх дзяўчат паразбіраюць. Бялавічы Кос. ВЫЦІРАЦЬ (ВЫЦЕРЦІ) НОГІ. Падпарадкаваць. Ажаніўся сын на гарадской, то ногі выцірая аб яго, усё калхозніком называя. Панкі Люб. ВЫЦЯГВАЦЬ (ВЫЦЯГНУЦЬ) ЖЫЛЫ. Знясілець. Усе жылы на колхозной рабоці выцягнула, зараз ложку да рота ні давяду. Альшаніца Квас. ВЫЦЯГВАЦЬ (ВЫЦЯГНУЦЬ) ЗА ВУШЫ. Насільна застаўляць. Не хацеў вучыцца, то за вушы выцягнулі са школы. А зараз во за зваршчыка вучыцца. Жытлін Жытл. ВЫЦЯГНУЦЬ З-ПАД ПАЗУРА КРОЎ. Дапячы. Яна як той вуж, з-пад пазура кроў выцягня. Альшаніца Квас. ВЫЦЯГНУЦЬ (ПРАЦЯГНУЦЬ) НОГІ. Памерці. Бегоў, стараўся, згубіў здароўя, а зараз во выцягнуў ногі ды ляжыць - ніц ні трэба. Воля Жытл. ВЫЧВАРАЦЬ ШТУКІ. Рабіць глупства, абы-што. Цэлы канцэрт Мікалай Кегут устроіў ля магазіна: выпіў добра - і давай вычвараць штукі: і спяваў, і танцаваў, што ён толькі ні рабіў. Яглевічы Ягл. ВЫЯЗДЖАЦЬ (ВЫЯХАЦЬ) НА ЧУЖОМ ГАРБЕ. Карыстацца чужой працай. Ён прывык вечне выязджаць на чужом гарбе: і дрова яму прывязуць, і сено, і згаруць, і пасеюць. Як жа, амбар у руках. Хадакі Жытл. ВЯРНУЦЦА З ТАГО СВЕТУ. Ачуняць, выздара
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
153 👁