ВЫРЫВАЦЬ (ВЫРВАЦЬ) З ГОРЛА. Дамагацца свайго любымі сродкамі. Ты чаму мне выхады ні запісаў? Я ў цябе іх з горла вырву! Заполле Кос. ВЫСАЛАПІЦЬ ЯЗЫКА. Сказаць не падумаўшы. Ты нашчо высалапіў языка? Хто цябе прасіў? Прайшло б, і ніхто ні знаў бы, шчо цяля прапало. А так плаціць будзям. Жамайдзякі Міл. ВЫСАХНУЦЬ НА НІТКУ (НА ТРЭСКУ, НА ЦЕНЬ, НА ШЧЭПКУ). Зблажэць, схуднець. Суседка з бальніцы прыйшла. Убачыла, то не пазнала – высахла на нітку. Размеркі Стайк. ВЫСКАЛЯЦЬ (ВЫСКАЛІЦЬ) ЗУБЫ. Смяяцца, рагатаць. Прышла палоць буракі, то палі, а ні ты ано зубы выскаляяш. Гошчава Стайк. ВЫСМОКТВАЦЬ (ВЫСМАКТАЦЬ) КРОЎ. Мучыць, эксплуатаваць. Рабіла дояркаю ў калхозі, рукамі даіла, па калено ў гразі хадзіла, усю кроў маю высмакталі, ніякаго здароўя німа, а пенсія – курам на смех. Альшаніца Квас. ВЫСОКО ЛЕТАЦЬ. Важнічаць, ганарыцца. Высоко ты, сусед, летаяш, начальніком стаўшы, глядзі, каб нізко ні ўпаў. Скураты Квас. ВЫХОДЗІЦЬ (ВЫЙСЦІ) З ГАДОЎ (ЛЕТ). Так скажуць пра жанчыну, у якой наступае клімакс. Збіраюць зёлкі толькі тыя жанкі, шчо з гадоў вышлі. Тады гэтыя травы памоцныя. Маладым збіраць ні можно. Альшаніца Квас. ВЫХОДЗІЦЬ (ВЫЙСЦІ) З СЯБЕ. Траціць самавалоданне. Плача ўнук, аж з сябе выходзіць: ні ўзялі мужчыны з сабою на балото. Була Міл. ВЫХОДЗІЦЬ (ВЫЙСЦІ) НА БЕЛЫ СВЕТ. Ачуняць пасля доўгай хваробы. Два месяцы ў бальніцы была, ано сёні на белы свет вышла, аж галава закружылася. г.Косава. ВЫХОДЗІЦЬ (ВЫЛАЗІЦЬ) НАВЕРХ, ВЫЙСЦІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
132 👁