ВЫЛЯ'ЗЦІ) НАВЕ'РХ. Выяўляцца, выплываць. Колькі вош ні хавай, яна наверх вылязя, гэдак, памятаю, гаварыла мая бабуля. Так i гэто: валачыў буракі калхозныя празусю восянь, аўсёраўно паймалі. Галік Міл. ВЫХО'ДЗІЦЬ СУХГМ 3 ВАДЫ'. Пазбягаць пакарання. Яму шанцуя: ці ўкрадзя, ці ашукая кого — усё сухім з вады вьіходзіць, бо ні хочуць людзі з ім звязвацца. Руда Падст. ВЫЦІРА'ЦЬ ВУГЛЫ'. Туляцца, бяздзейнічаць. Ты чаго прышоў: танцаваць ці вуглы выціраць? Глядзі, а то ўсіх дзяўчат паразбіраюць. Бялавічы Кос. ВЫЦІРА'ЦЬ (ВЫ'ЦЕРЦІ) НОТЕ Падпарадкаваць. Ажаніўся сын на гарадской, то ногі выцірая аб яго, усё калхозніком называя. Панкі Люб. ВЫЦЯГВАЦЬ (ВЫЦЯГНУЦЬ) ЖЫ'ЛЫ. Знясілець. Усе жылы на колхозной рабоці выцягнула, зараз ложку да рота ні давяду. Алыпаніца Квас. ВЫЦЯТВАЦЬ (ВЫЦЯГНУЦЬ) ЗА ВУ'ШЫ. Насільна застаўляць. Не хацеў вучыцца, то за вушы выцягнулі ca школы. А зараз во за зваршчыка вучыцца. Жытлін Жытл. ВЫЦЯГНУЦЬ 3-ПАД ПАЗУ РА' КРОЎ. Дапячы. Яна як той вуж, з-пад пазура кроў выцягня. Алыпаніца Квас. ВЫЦЯГНУЦЬ (ПРАЦЯГНУ'ЦЬ) НОТЕ Памерці. Бегоў, стараўся, згубіў здароўя, а зараз во выцягнуў ногі ды ляжыць - ніц ні трэба. Воля Жытл. ВЫЧВАРА'ЦЬ ШТУ'КІ. Рабіць глупства, абы-што. Цэлы канцэрт МікалайКегутустроіўлямагазіна: выпіў добра - i давай вычвараць штукі: i спяваў, i танцаваў, што ён толькі ні рабіў. Яглевічы Ягл. ВЫЯЗДЖА'ЦЬ (ВЫ'ЯХАЦЬ) НА ЧУЖО М ГАРБЕ'. Карыстацца чужой працай. Ён прывык вечне выязджаць на чужом гарбе: i дрова яму прывязуць, i сено, i згаруць, i пасеюць. Як жа, амбар у руках. Хадакі Жытл. ВЯРНУ'ЦЦА 3 ТАГО' СВЕТУ. Ачуняць, выздара
Дадатковыя словы
вылязці, выходзіць, выцерці, выяхаць, вярнуцца, працягнуць
47 👁