ВЫРЫВА'ЦЬ (ВЫРВАЦЬ) 3 ГО РЛА. Дамагацца свайго любымі сродкамі. Ты чаму мне выхады ні запісаў? Я ў цябе іх з горла вырву! Заполле Кос. ВЫСАЛАПІЦЬ ЯЗЫ'КА. Сказаць не падумаўшы. Ты нашчо высалапіў языка? Xmo цябе прасіў? Прайшло б, i ніхто ні знаў бы, шчо цяля пропало. А так плаціць будзям. Жамайдзякі Міл. ВЫСАХНУЦЬ НА НІ'ТКУ (НА ТРЭ'СКУ, НА ДЕНЬ, НА ШЧЭ'ПКУ). Зблажэць, схуднець. Суседка з бальніцы прыйшла. Убачыла, то не познала - высохла на нітку. Размеркі Стайк. ВЫСКАЛЯ'ЦЬ (ВЫ'СКАЛЩЬ) ЗУ БЫ. Смяяцца, рагатаць. Прышла палоць буракі, то nani, а ні ты оно зубы выскаляяш. Гошчава Стайк. ВЫСМО'КТВАЦЬ (ВЫСМАКТАЦЬ) КРОЎ. Мучыць, эксплуатаваць. Рабіла дояркою ў калхозі, рукамі даіла, па калено ў гразі хадзіла, усю кроў маю высмакталі, ніякаго здароўя німа, a пенсія - курам на смех. Альшаніца Квас. ВЫСО КО ЛЕ'ТАЦЬ. Важнічаць, ганарыцца. Высоко ты, сусед, летаяш, начальніком стаўшы, глядзі, каб нізко ні ўпаў. Скураты Квас. ВЫХО 'ДЗІЦЬ (ВЫЙСЦІ) 3 ГАДО 'Ў (ЛЕТ). Так скажуць пра жанчыну, у якой наступав клімакс. Збіраюць зёлкі толькі тыя жанкі, шчо з гадоў вышлі. Тады гэтыя травы памоцныя. Маладым збіраць ні можно. Алынаніца Квас. ВЫХО'ДЗІЦЬ (ВЫИСЦІ) 3 СЯБЕ'. Траціць caмавалоданне. Плача ўнук, аж з сябе выходзіць: ні ўзялі мужчыны з сабою на болото. Була Міл. ВЫХО'ДЗІЦЬ (ВЫИСЦІ) НА БЕЛЫ СВЕТ. Ачуняць пасля доўгай хваробы. Два месяцы ў бальніцы была, оно сёні на белы свет вышла, аж галава закружылася. г.Косава. ВЫХО'ДЗЩЬ (ВЫЛА'ЗЩЬ) НАВЕ РХ, ВБГИСЦІ
Дадатковыя словы
вбгйсці, вылазщь, вырываць, выскалщь, выскаляць, высмоктваць, выходзщь, вьгйсці, летаць, трэску, шчэпку
52 👁