ВЫМА'ЦЬ (ВЫНЯЦЬ) ДУ'ШУ. Замучваць, знясільваць. Пакуль памярці, то хворобы душу вымуць. Скураты Квас. ВЫМОТВАЦЬ (ВЫ'МАТАЦЬ) ДУ'Ш У Прычыняць мукі, пакуты. Сын усю душу выматоў: як ано нядзеля прыдзя, то паб'ецца, то нап'ецца, то пасварыцца. г.Івацэвічы. ВЫ'ПЛАКАЦЬ ВО'ЧЫ. Перажыць вялікую бяду. Не прышоў мой адзіны сынок з войны, выплакала ўсе вочы па ём. Альба Квас. ВЫПУСКА'ЦЬ (ВЫ'ПУСЦІЦЬ) 3 ВІ'ДУ. Запамятаваць. Што за галава? Выпусціла з віду, што заўтры калейка кароў пасвіць. Яблонка Жытл. ВЫПУСКА'ЦЬ (ВЫ'ПУСЦІЦЬ) 3 РУК. Страчваць. Ш часцеў рукі плыло - сама выпусціла з рук. Не схацела замуж ісці за Івана, a з гэтым сваім боўдзілом у весь век прамучылася. Альшаніца Квас. ВЫ'ПУСКАЦЬ (ВЫ'ПУСЦІЦЬ) КІ'ШКІ. Параніць у бойцы. Прыехалі хлопцы з чужого сяла да нас на танцы, то нашы галаварэзы i патанцаваць ім ні далі, гатоў выпусціць кішкі, як сталі біцца. Заполле Кос. ВЫ'РАБІЦЦА НА ІРХУ'. Схуднець, золажэць. Даўно не бачыў свата, аёнвырабіўсянаірху. ЗаполлеКос. Ірха - аблямоўка. ВЫ'РВАЦЬ 3 РОТА. У час размовы сказаць тое, што хацеў сказаць другі чалавек, апярэдзіць яго. Ты загаварыла npa пажар у Косаві, з poma ў мяне вырвала, i я хацела npa гэто расказаць. Бялавічы Кос. ВЫ'РВАЦЬ РУ'KI. Цяжка працаваць. Усе рукі вырвала, ходзячы ў колхоз. Як нагрузіш пяць прыцэпоў сянажу - а ён зляжалы, трактором утоптаны - то начамі ні спіш: ні ведаяш, дзерукі падзець. Хрышчонавічы Квас. ВЫ'РВІ I ПАДА'Й. Так скажуць пра хуткага, pyхавага, хапаткога чалавека. Hi хлопяц, а огонь - вырві i падай. Грыўда Міл
Дадатковыя словы
выматаць, вымаць, выплакаць, выпускаць, вырабіцца, вырваць, зблажэць, напецца, пабецца, руki
47 👁