Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
трэбшчыну, глупства. Трошкі корка панюхая - i пайшоў конікі выкідваць: mo біцца яму хочацца, mo сварыцца, mo сядзя песні спявая. Хрышчонавічы Квас. ВЫКІНУЦЬ 3 ГАЛАВЫ'. Пазбавіцца непрыемных думак. Што было, то мінуло, выкінь з галавы, жыві ды Божым светом радуйся. Панкі Люб. ВЫ'КЛАСЦІ (ВЫКЛАДА'ЦЬ) БО'КІ. Уволю наесціся. Была ў гасцях у дачкі, от выклала бокі, маладыя цяпер умеюць смачно наварыць. Руда Падст. ВЫКРУ'ЧВАЦЬ РУ'КІ. Нахабна дамагацца свайго. Мой бацько ў колхоз ні схацеў уступіць, то ўсякімі спосабамі рукі выкручвалі: падаткамі замучвалі, пастаўкамі, шарваркамі. Заполле Кос. ВЫЛА'ЗІЦЬ (ВЫЛЕЗЦІ) БОКОМ. Не пайсці на карысць. Ніхай табе маё дабро вылязя боком, як ты пайгиоў дамянеўхат у красці. Альшаніца Квас. ВЫЛА'ЗІЦЬ (ВЫЛЯЗЦІ) 3 САРО'ЧКІ. Бегчы з усіх сіл. Як ляснуў гром, то дзеці з лесу ляцелі, гатоў з сарочкі вылязці. Размеркі Стайк. ВЫЛА'ЗІЦЬ (ВЫЛЕ'ЗЦІ) CA СКУ'РЫ. Старацца, імкнуцца. Наш брыгадзір ажно ca скуры вылазіць, каб дагадзіць начальству, а на людзей яму напляваць. г.Косава. ВЫЛАМАЦЬ 3 КАЛЕ'НА. 1. Дабіцца свайго. Ён табе з калена выламая, а дастаня. Заполле Кос. 2. Пра неадольнае жаданне штосьці мець. Маёй жонцы з калена выламі, а дай грошы на абноўку. Альшаніца Квас. ВЫ'ЛУПЩЬ ЗЕБРЫ (БЕ'ЛЬМЫ, ВО'ЧЫ). Утаропіцца, пільна ўглядацца. Чаго ты на мяне гэдык зебры вьілупіў? Першы раз убачыў? Заполле Кос. Зебры, бельмы - вочы. ВЫЛЯТА'ЦЬ (ВЫ'ЛЯЦЕЦЬ) 3 ГАЛАВЫ' (3 ПА'МЯЩ). Забывацца, не захавацца ў памяці. Выляцяло з галавы, як той гарадок называяцца, дзе ў арміі служыў Зусім німа памяці. Яглевічы Ягл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выкладаць, выкласці, выкручваць, вылезці, вылупщь, вылятаць, выляцець, пайгйоў, памящ
46 👁
 ◀  / 310  ▶